Специфику уборочной кампании и сев рапса прокомментировал первый заместитель председателя райисполкома Иван Корнило
Паралельна з уборкай аграрыі сеюць рапс і працягваюць рыхтаваць глебу. Пракаментаваць і ацаніць ход сельскагаспадарчых работ наш карэспандэнт папрасіў першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілу:
– У цэлым уборачную кампанію ацэньваю станоўча. Калі параўноўваць з мінулым годам, то па аб’ектыўных прычынах па тэмпах уборкі сёлета адстаём. Калі на 8 жніўня мінулага года масавае жніво на Астравеччыне ўжо скончылася, то ў гэтым на аналагічную дату зжаты былі крыху больш за палавіну плошчаў. Тым не менш, збожжа ўрадзіла лепш: з гектара ў сярэднім па раёне камбайнеры намалочваюць амаль 49 цэнтнераў (у 2024-м – 35). А ў КСУП “Гудагай” яно сыплецца за 66 цэнтнераў. Аднак, чым вышэй ураджайнасць, тым больш нізкія тэмпы ўборкі, каб не было страт. Як вынік: у самай моцнай гаспадарцы раёна самыя нізкія тэмпы жніва.
Паралельна хлебаробы раёна сеюць азімы рапс. Па тэмпах у вобласці мы на лідзіруючых пазіцыях. Першымі ў поле агрэгаты вывелі КСУП “Гервяты” і “Варняны”, на гэтым тыдні да іх далучыліся ўсе гаспадаркі раёна. На раніцу 18 жніўня насенне гэтай культуры прыкрыта ў глебу на 1 642 гектарах, што складае амаль 52% ад запланаванага. Адзначу, што мы ўкладваемся ў аптымальныя тэрміны сяўбы крыжакветкавага.