Лідары жніва на 30 ліпеня
Па звестках раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК на 30 ліпеня, на ўборцы збожжавых лепшых вынікаў дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў, вадзіцелі і аператары зернесушылак:
КАМБАЙНЕРЫ:
Іван БАРОДКА і Алег БРАЗЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС 1218-А1-02 намалацілі 717 тон;
Яўген ГРАБОЎСКІ і Віктар ВАШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на камбайне КЗС-3219 намалацілі 706,74 тоны;
Андрэй ВІНЦКУСЬ, Іван БАРАДЫНКА з КСУП “Гервяты”, якія на камбайне “Джон-Дзір 9640” намалацілі 699,1 тоны.
ВАДЗІЦЕЛІ:
аўтамабіляў грузападымальнасцю звыш 5-ці тон:
Павел КІКІЛІЧ з КСУП “Гервяты”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 1 360,8 тоны;
Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП “Гудагай”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 924,6 тоны;
Андрэй ЧАЙКІН з КСУП “Міхалішкі”, які аўтамабілем МАЗ перавёз 775,2 тоны.
АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК:
Юрый БАРАВІК, Фёдар КІРПА, Аляксандр СЯНЮЦЬ з КСУП “Гервяты”, якія на сушылцы КЗСВ-30Г “ЛідАрай” дасушылі 2 113 тон;
Вадзім АДАМКОВІЧ, Віталь АНДРУШКЕВІЧ з КСУП “Гудагай”, якія на сушылцы “Грынвэй” дасушылі 1 797 тон;
Віктар МІЛАШЭВІЧ, Юрый КОЗІЧ, Іван ПАЗЛЕВІЧ, Павел САЛАГУБ з КСУП “Міхалішкі”, якія на сушылцы КЗСВ-30 “ЛідАрай” дасушылі 1 775 тон.