Канцэрты розныя бываюць

15:30 / 28.07.2025

Фото из открытых интернет-источников

Фото из открытых интернет-источников

Я даўно ўсвядоміў: свята толькі тады становіцца сапраўдным, калі яно судакранаецца з тваёй душой і сэрцам. Такім для мяне стаў “Славянскі базар ў Віцебску”.

На жаль, гэта галоўная музычная падзея горада на Заходняй Дзвіне – 34-ы базар – ужо гісторыя. І не толькі айчыннай высокадухоўнай культуры, але і ўсяго цывілізаванага свету: закрыццё форуму распачало падрыхтоўку да свята мастацтваў у 2026 годзе. А гэта будзе ўжо 35-ы, юбілейны, фестываль.

У гэтым жа годзе форум аб’яднаў звыш 6,5 тысячы ўдзельнікаў, якія акрэдытаваліся на свяце ўпершыню. Канешне, гэтая лічба досыць умоўная.

Заўсёды ў Віцебску маляўніча, ярка, эмацыйна. Бясспрэчна, больш такога няма нідзе ў свеце! Сёлета фестывальную сталіцу наведалі больш за 200 тысяч чалавек з 44-х краін – гэта якраз уся палітра сцягштокаў нашага базара.

Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, мы самая міралюбівая дзяржава ў свеце. І сваёй дружбай, новымі знаёмствамі канкурсанты і ўдзельнікі пацвердзілі, што праз мастацтва і культуру трэба ўпэўнена ісці да міру, гармоніі і ўзаемаразумення.

Веру, што юбілейны фестываль таксама будзе такім жа ўтульным, красамоўным і гаваркім. Наша любімая Беларусь ужо даўно стала стартавай пляцоўкай для з’яўлення новых імён у эстрадным мастацтве.

Да пабачэння, зоркі васільковага лета!


Канстацін КАРНЯЛЮК.