Новы этап конкурсу “Дзедаўская прылада”: што гэта і як выкарыстоўвалася?

14:00 / 25.07.2025

На новым этапе конкурсу мы пус­каем у ход «цяжкую артылерыю»: на гэты раз заданне, як нам здаецца, даволі складанае. Прынамсі, такая прылада была далёка не ў кожнай дзедаўскай хаце, а толькі ў заможных гаспадароў. 

Спадзяёмся, што вы ўсё ж калі не ўспомніце, то здагадаецеся: што гэта за дзедаўская прылада? Раскажыце, што вы пра яе ведаеце? Як ёй карысталіся нашы продкі? Магчыма, можаце прыгадаць нейкія гісторыі, з ёй звязаныя, калі не са старадаўнім, то з сучасным варыянтам, які сёння – яшчэ адна падказка – ёсць ці не ў кожнай жанчыны.

Адказы чакаем да 28 ліпеня на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by і прымаем па тэлефоне 73-3-64.
Текст: Нина Рыбик