Якія падзеі адбываліся ў Астравецкім раёне ў 2000-2009 гадах
10:05 / 05.07.2025
2000 год
▪ У пасёлку Гудагай адкрыта новае аддзяленне сувязі.
▪ На Гудагайскім вакзале адкрыты магазін бяспошліннага гандлю.
▪ Створана Спондаўскае лясніцтва.
2001 год
▪ Калгас імя Чапаева аднавіў помнік гісторыі – вежу-альтанку.
▪ Выйшла з друку кніга апавяданняў Ніны Рыбік «Права на адсяленне», у тым жа годзе аўтара прынялі ў Саюз пісьменнікаў.
2002 год
▪ Ліквідаваны стацыянарныя ложкі ў Гервяцкай і Кямелішкаўскай участковых бальніцах. У раёне засталася адна ўчастковая бальніца ў Міхалішках. ▪ У жніўні пагранічная камендатура «Астравец» перайменавана ў пагранічную камендатуру «Гудагай».
▪ У кастрычніку ў Астраўцы прайшлі 2-я Міжнародныя Гашкевічаўскія чытанні.
▪ У цэнтры вёскі Малі ўстаноўлены памятны знак у гонар Іосіфа Гашкевіча работы Рычарда Грушы.
▪ Астравецкая СШ №2 рэарганізавана ў гімназію.
▪ На базе Бабраўніцкай сельскай бібліятэкі яе загадчык Соф’я Комар стварыла этнаграфічны музей вясковага побыту, установа культуры рэарганізавана ў бібліятэку-музей.
▪ Адкрыўся музей у Гудагайскай школе.
▪ Астравецкі цэх па выпуску дэталяў для прыбораў ваеннай тэхнікі Вільнюскага аб’яднання імя 60-годдзя Кастрычніка стаў заводам «Радыёдэталь».
▪ Адкрыты цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
▪ Уведзены ў эксплуатацыю будынак пагранічнай камендатуры «Гудагай», пабудаваны за сродкі Саюзнай Дзяржавы.
2004 год
▪ На ўездзе ў Астравец з боку Гудагая ўстаноўлены новы ўязны знак работы скульптара Рычарда Грушы.
▪ У Варнянах на базе прышкольнага інтэрната адкрылі сацыяльны прытулак для дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы.
▪ У Вароне адноўлена і асвечана капліца ў гонар святога Юрыя.
▪ На магіле Льва Дабжынскага ўстаноўлены і асвечаны новы помнік.
▪ Спондаўскае школьнае лясніцтва «Пралеска» стала пераможцам першага юніёрскага міжнароднага ляснога конкурсу, які праходзіў у Маскве.
▪ У Рымдзюнах прайшоў першы фестываль-конкурс «Песні памежжа». У ім прынялі ўдзел мастацкія калектывы і выканаўцы з Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага раёнаў, Пабрадзе і Вільнюса Літоўскай Рэспублікі.
▪ На беразе возера Кайміна ў Спондаўскім сельсавеце з удзелам артыстаў тэатра імя Янкі Купалы прайшлі «Купалаўскія вакацыі».
▪ У снежні ў Варняны прыйшоў прыродны газ.
2005 год
▪ Выйшла з друку кніга «Памяць. Астравецкі раён».
▪ У Міхалішках адкрылі помнік лётчыкам і курсантам Пастаўскай авіяшколы, якія загінулі ў першыя дні вайны.
▪ У Міхалішкаўскай школе адкрылі музей.
▪ У Гервятах адкрыты ўніверсам «Янтарный».
▪ Каля Клюшчанскага касцёла ўстаноўлены і асвечаны памятны камень у гонар братоў Кастуся і Альбіна Стаповічаў.
▪ Ансамблю народнай музыкі «Кемяліна» прысвоена званне «Народны аматарскі калектыў».
▪ Фальклорнаму гурту Міхалішкаўскай дзіцячай музычнай школы «Міхалінка» прысвоена званне ўзорнага.
▪ Хору ветэранаў прысвоена званне народнага.
▪ У кастрычніку адкрыта пагранічная застава «Лоша».
▪ Пабудаваны першы ў раёне аграгарадок у вёсцы Гервяты.
▪ Выйшаў з друку зборнік казак Інэсы Багдзевіч «Куфэрак бабці Ганці».
▪ У Лакцянах прайшоў пленэр мастакоў, прысвечаны паэту і святару Янку Быліне.
▪ У студзені ў Гервяты прыйшоў прыродны газ.
▪ У Астраўцы ўрачыста адкрылі новы будынак РАУС па вуліцы Ленінскай.
▪ У Гервятах адкрылі фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
▪ На будынку гімназіі (цяпер СШ №2) адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар франтавіка, трэнера, настаўніка Здзіслава Шырынскага.
▪ Троіцкая царква ў вёсцы Стрыпішкі Падольскага сельсавета ўнесена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
▪ Па тэрыторыі раёна прайшла навукова-асветніцкая экспедыцыя з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга.
▪ Выйшла кніга Інэсы Багдзевіч «На кухні Рэгіны Магдалены».
2007 год
▪ Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны геральдычныя сімвалы Астраўца і Астравецкага раёна.
▪ У Камаях адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай Казіміру Сваяку.
▪ Па Віліі прайшла беларуска-літоўская экспедыцыя «Шляхам графа Канстанціна Тышкевіча», прысвечаная 150-годдзю першай вандроўкі.
▪ У маі прайшоў міжнародны пленэр мастакоў Беларусі і Літвы, прысвечаны 100-гадоваму юбілею мастака Льва Дабжынскага.
▪ Адбылося каранаванне цудадзейнага абраза Маці Божай Гудагайскай залатымі Папскімі каронамі.
▪ У жніўні адбыўся першы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Астравецкі раён. Кіраўнік дзяржавы наведаў Гервяты.
▪ 3 студзеня міждзяржаўны пункт пропуску «Лоша» указам Прэзідэнта пераведзены ў пункт спрошчанага пропуску, на якім ажыццяўляўся толькі пагранічны кантроль.
▪ У студзені пасля рэканструкцыі адкрылі аўтастанцыю.
▪ Адбыўся першы раённы турнір па інтэлектуальных гульнях, які паклаў пачатак інтэлектуальнаму руху на Астравеччыне.
▪ У Астраўцы з’явіўся першы фантан па вуліцы Ленінскай.
▪ Выйшла з друку кніга бібліятэкара Спондаўскай бібліятэкі Іаланты Валуевіч «Як называць цябе, родны мой куточак?», дзе былі сабраны тапонімы спондаўскага краю, мясцовыя легенды і паданні.
▪ Завяршылася рэканструкцыя маста праз Вілію ў Міхалішках.
▪ Пасля рэканструкцыі кінатэатр «Кастрычнік» пераўтвораны ў кінаканцэртную залу «Астравец».
▪ На вуліцы Ленінскай у Астраўцы пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Лошу.
▪ Музычная школа перасялілася ў новы будынак па вуліцы Кастрычніцкай і набыла статус школы мастацтваў.
▪ У Астравецкім раёне атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых. Валавы намалот склаў 78 тысяч тон, ураджайнасць – 45 цэнтнераў з гектара.
▪ Выйшлі з друку кнігі апавяданняў Ніны Рыбік «Свае і Чужыя» і зборнік твораў астравецкіх аўтараў «Астравецкай зямлі галасы» .
▪ Урачыста адзначаны 540-гадовы юбілей з першага пісьмовага ўспаміну пра Астравец.
▪ У снежні падпісаны акт выбару зямельнага ўчастка для размяшчэння першай Беларускай АЭС у Астравецкім раёне.
2009 год
▪ У Астраўцы адкрыўся новы крыты рынак.
▪ Астравец упершыню перамог у рэспубліканскім аглядзе-конкурсе санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў чацвёртай катэгорыі.
▪ Асвечаны праваслаўны храм Святога прарока Іліі ў в. Альхоўцы.
▪ У Астраўцы адкрылі магазін «Вернісаж».
▪ 1 кастрычніка перастаў існаваць як самастойнае прадпрыемства камбінат будаўнічых матэрыялаў.
Старонкі газеты гартала Ніна РЫБІК. Фота з архіва «АП».