Чым могуць ганарыцца грамадзяне Беларусі , спыталі ў астраўчан
11:00 / 03.07.2025
Жанна Волк-Леановіч, урач лячэбнай фізкультуры ЦРКБ:
Лічу, што мы можам ганарыцца і нашай малочнай прадукцыяй, вельмі якаснай і смачнай, якая карыстаецца папулярнасцю не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.
І, безумоўна, лён – гэта брэнд нашай краіны. У свой час льняную вытворчасць ледзь не загубілі, а цяпер яна на ўздыме. І, мне здаецца, льняныя тканіны і вырабы з іх – лёгкія, прыгожыя, натуральныя – ніколі не выйдуць з моды.
Уладзімір Булавіцкі, пенсіянер:
Калі гаварыць пра канкрэтныя дасягненні, то нельга не ўзгадаць мірны атам: Беларусь пабудавала атамную электрастанцыю. Для астраўчан асаблівы гонар, што першынец ядзернай энергетыкі размешчаны на тэрыторыі Астравеччыны і яго будаўніцтва прынесла шмат прэферэнцый нашаму раёну.
Ева Шырынская, вучаніца СШ №1:
Уладзімір Крывец, настаўнік СШ №3:
Як настаўнік магу сцвярджаць, што адным з галоўных дасягненняў нашай суверэннай дзяржавы з’яўляецца сістэма адукацыі. Па дадзеных незалежных экспертаў, наша краіна па ўзроўню IQ займае 16-е месца са 126 краін. Гэта азначае, што мы не толькі захавалі тое лепшае, што было ў савецкай сістэме адукацыі, але і ўносім сучасныя карэкціроўкі для канкурэнтаздольнасці нашых людзей на рынку працы.
Аляксандр Юргелянец, загадчык Рытанскага сельскага клуба:
Аляксандр Івашка, выпускнік гімназіі №1:
– Галоўным дасягненнем лічу тое, што Беларусь стала касмічнай дзяржавай. Наша краіна паспяхова запускае на арбіту штучныя спадарожнікі, рыхтуе новых касманаўтаў і актыўна ўдзельнічае ў міжнародных касмічных праграмах.
Аб тым, што Беларусь – паўнавартасная касмічная дзяржава, сведчыць і палёт карабля «Саюз МС-25» да МКС з беларускай Марынай Васілеўскай і ўраджэнцам нашай краіны Алегам Навіцкім на борце.