Што б гэта значыла? Муж iграе, я пяю – Славiм Беларусь сваю!
14:28 / 10.06.2025
Задаў тон яму Аляксандр Чаховіч, які выдаў цэлую абойму прыпевак з нагоды:
Лабутены я надену и по улице пойду.
Чтобы ножки не устали,
гармониста тормозну.
Гармонист у нас красив,
на телеге он сидит,
Всех девчонок завлекает,
а глазами не глядит.
***
У милёнка гармониста
Есть в селе поклонниц триста.
В соцсетях ещё тыщ пять –
Меня некогда обнять!
***
Гармониста любить –
Надо же соображать!
До зари он проиграет.
Когда будет провожать?
Пад пералівы гармоніка «выйшлі ў круг» і іншыя канкурсанты.
Заспявала Галіна Мінкевіч:
Вечереет, солнце село,
Гармонист домой спешит.
Но деревня не забыла,
Как душа его горит.
«Топнуў нагой ды прытопнуў другой» Юрый Скрыпнік:
Дружно едем на возу.
Мягко ей под попочкой.
Ну а я свою трясу,
Нажимаю кнопочки.
Падтрымала канцэрт і Ларыса Гупянец:
Грай, гармошка, весело,
Каб пачула ўсё сяло.
І каб знала цешча-маць,
Як іграе яе зяць!
А Рэгіна Дрэма – мусіць, пад уражаннем ад шматлікіх майскіх святаў – склала патрыятычную прыпеўку:
Муж iграе, я пяю –
Славiм Беларусь сваю.
Мiлы, родны, цiхi край!
Весялей, баян, iграй!
Эх, каб нашых прыпевачнікаў ды ў Маскву, на перадачу Андрэя Малахава! Вось бы павесялілі народ!
Гэта, дарэчы, і прапануе зрабіць з героямі здымка Валянціна Масцяніца, каб не марнаваліся таленты:
Да Малахава ў Маскву
Завязу я мужа.
Няхай ведаюць усе,
Што ў нашым Астраўцы
Ёсць такія малайцы!
Але да бога высока, да Малахава далёка, так што павесялімся самі: перш канкурсанты, затым члены журы, а цяпер, спадзяёмся, і ўсе чытачы.
Але знайшлося ў нашым конкурсе месца і іншым песням ды тэмам.
Да прыкладу, Рэгіне Дрэме і elena.kosst успомніўся даўні хіт – і яны на два галасы зацягнулі:
Едем, едем в соседнее село –
На дискотеку – у-у-у-у!
А dana_vojtehovskaya прыгадала яшчэ адну папулярную ў савецкі час песню і ўлажыла яе ў вусны парачкі на здымку: «А мы едем за туманом и за запахом тайги».
Нехта ў маі святкаваў, а хтосьці плённа працаваў. А падчас веснавых работ конік, як вядома, – лепшы памочнік. Пра гэта ўзгадаў вясковы жыхар Стас Курыла:
Ніхто не грае і не скача,
Па кабыле пуга плача.
І дадае:
Здратавала кабыла капыты.
Не спяваю я, дый не граеш ты.
Нерухомы стаіць воз…
Хоць бы чорт які падвёз.
Валянціна Масцяніца прыгадала: няма таго, што раньш было… Толькі незразумела: засмучае гэта жанчыну ці, наадварот, радуе?
Вазілі на прычэпе
Салому, бульбу, буракі,
І малако, і сена, дровы…
У госці ездзілі на конях.
Вялікі гонар быў тады!
А зараз каля хаты
Стаіць воз напаказ…
Глядзіце, як цудоўна!
Дзяўчына з пугай – фурман.
А хлопец такі вясёлы
З гармонікам у руках!
Ларыса Гупянец адзін са сваіх варыянтаў прысвяціла дзейнасці аўтаклуба «Ваколіца» (падобна, уважліва чытае жыхарка Свіслачы «Астравецкую праўду», калі ведае такія моманты з жыцця нашага раёна):
Святое дело делаете, ребята,
Спасибо, гармонисты, за ваш труд.
Ведь песни, любимые когда-то,
Лишь вам благодаря ещё живут.
Их не играет модница-эстрада,
Давно списала, как ненужный хлам,
И лишь гармонь – сердечная отрада,
Одна поёт в отдалённых
островецких деревнях.
Вядома ж, не маглі абысці нашы канкурсанты тэму кахання і сямейных узаемаадносін.
Галіна Мінкевіч прызнаецца ў каханні гарманісту такімі словамі:
Каму рай у шалашы,
А нам добра й на вазе.
Ты, мой мілы, не сумуй,
На баяне лепш зайграй –
Мне й на возе з табой рай!»
А Стас Курыла, відаць, пра іншае марыць:
Калі возам файная дзяўчына
Вязе сабе вясёлага мужчыну,
Ёй гармонік будзе граць.
Вось і трэба пад яго скакаць.
У Капіталіны Пятроўскай свой рэцэпт сямейнага шчасця:
И куда же едем мы?
Вы спросите у жены.
Вы спросите у жены:
мы едем к тёще на блины.
Жена лошадку погоняет,
чтоб скорей везла,
Ведь блины там остывают –
тёща их с утра пекла.
А мне тёщенька к блинам
чарочку нальёт
И со мною песню под гармонь споёт.
После чарки и блинов
я ей всё помочь готов!
Все сельхозработы сделаю охотно:
С лошадкой поле мы распашем,
с женой картошечку посадим
И оформим грядки.
Отдыхай, родная тёща!
Будет всё в порядке!
Пусть завидует село,
как мне с тёщей повезло!
Повезло мне и с женой!
Вот хороший я какой!
Пэўна ж, добры зяць! Ды яшчэ і сціплы…
А завяршае сямейна-музычную кампазіцыю Ларыса Гупянец мудрай высновай: «Мужчына і жанчына – дзве ноты, без якіх струны чалавечай душы не дадуць правільнага і поўнага акорда».
А мы сённяшнюю гумарыстычна-настальгічна-філасофскую музычна-паэтычную кампазіцыю, складзеную па творах нашых канкурсантаў, традыцыйна завяршаем падвядзеннем вынікаў.
Першае месца на гэты раз падзялілі Аляксандр Чаховіч (найбольш «зайшла» членам журы яго прыпеўка пра шматлікіх паклонніц гарманіста) і Рэгіна Дрэма, якая прыпеўкай славіць Беларусь сваю, – у іх па 130 балаў.
Роўна сотню набрала Валянціна Масцяніца, якая збіраецца завезці мужа да Малахава ў Маскву – яна на трэцім месцы.
Віншуем пераможцаў і жадаем усім поспехаў у наступным этапе конкурсу!