Аматарскае аб’яднанне Міхалішкаўскага клуба ўдзельнічае ў абласным аглядзе-конкурсе з велікоднай замалёўкай
14:00 / 08.06.2025
– Мы прадстаўляем замалёўку велікоднага абрада «Валачобнікі спяваюць, шчасця, радасці жадаюць». Спачатку быў завочны этап, на які адпраўлялі відэазапіс – рабілі яго як раз на Вялікдзень. Потым да нас прыязджала намеснік дырэктара абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч і ацэньвала ўжывую, – расказала кіраўнік аб’яднання Марыя Вайцяховіч. – Калі выбіралі тэму, арыентаваліся на каляндар: Каляды ўжо не пакажам, Купалле яшчэ не зробім. Да таго ж з самага пачатку існавання «Вытокаў» трымаемся традыцыі хадзіць у жакі на Вялікдзень.
– У конкурсным нумары паспрабавалі праз гульні, песні і танцы перадаць атмасферу святкавання Вялікадня. Матэрыял збіралі з розных крыніц. За аснову ўзялі ўспаміны майго прадзядулі; песні і вершы бралі са старых кніжак у бібліятэцы; штосьці шукалі ў інтэрнэце. Ну а побытавыя танцы ойра, кракавяк, мутусікі ведалі, – дадае дзяўчына. – Прыемна, што пасля прэзентацыі, якая адбылася ў хаце маёй бабулі, выхаванцы падыходзілі і дзякавалі за запрашэнне паўдзельнічаць у пастаноўцы. Бачна: ім спадабалася!
#нашалепшае
Фота Аксаны САВІЦКАЙ.
Відэа Аксаны САВІЦКАЙ і Марыі ВАЙЦЯХОВІЧ.