Мурал на лесную тематику украсил один из домов в Островце
Пасля галіновага пасяджэння, якое прайшло на базе Астравецкага вопытнага лясгаса, яго ўдзельнікі адкрылі новы мурал, на ім адлюстраваны ляснічы з актывісткай школьнага лясніцтва на фоне маладых пасадак. Дапаўняе кампазіцыю сімвалічны надпіс “Мы служым лесу, каб лес служыў людзям!”. Малюнак упрыгожыў фасад аднаго з дамоў па вуліцы Валадарскага.
Гэта ініцыятыва належыць Мінлясгасу. Плануецца, што муралы на лесаахоўную тэматыку з’явяцца ў звыш 100 райцэнтрах да канца гэтага года.
– Для ўсіх лесагаспадарчых устаноў Гродзенскага ДВЛГА распрацаваны адзіны эскіз, таму не варта здзіўляцца, што ў гарадах нашай вобласці муралы паўтараюцца, – патлумачыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віталь Шарэйка. – На жаль, дапамагчы з увасабленнем ідэі наш зямляк Дзяніс Ходас, чые работы ўпрыгожваюць не толькі горад, але і раён, не змог па аб’ектыўных прычынах. Але ён падказаў мастака са сталіцы: літаральна ў 5-дзённы тэрмін Сяргей Сарокін выканаў работу. Заказчыкам якой адпаведна выступіў Астравецкі доследны лясгас.
Фота з архіва лясгаса.