Пра сімвалы і Радзіму: таму што люблю
10:00 / 11.05.2025
…Бацькі вучылі мяне, малую, што Радзіма – гэта дом і вёска, дзе жывеш і ходзіш у садок і школу, гэта магілы тваіх дзядоў і прадзедаў, якія разам з дарослымі ты праведваеш.
Сёння для мяне Радзіма не толькі любоў, але і павага да сімвалаў сваёй краіны – не толькі слухаць гімн стоячы і ведаць, якімі кветкамі аздоблены герб і якога колеру наш сцяг, хоць менавіта з гэтага і пачынаецца патрыёт і гэтаму трэба вучыць дзяцей. Кожны з сімвалаў – адлюстраванне нашага жыцця, тых ідэй і сэнсаў, дзякуючы якім існуюць беларусы. І яны ва ўсім, яны вакол нас – у кожным моманце, слове, дзеянні, адносінах паміж людзьмі і да сваёй будучыні.
Бачыць гэта, разумець, прымнажаць і перадаваць дзецям і ўнукам – вось у чым для мяне заключаецца любоў да Радзімы і павага да яе герба, гімна і сцяга…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.