Правнуки рассказывают о героях Победы: прадед Жени Супрановича участник Висло-Одерской операции

10:00 / 12.05.2025

З тэрміновай трапіў на фронт прадзед Яўгена Супрановіча.


– Прадзед Іван Ігнацьевіч Герштыновіч (на фота злева) нарадзіўся на Ашмяншчыне – у с. Валовікі. 

У 1940 годзе яго прызвалі на тэрміновую службу, адтуль прадзед і пайшоў на фронт. Ведаем, што ваяваў радавым стралком 4-га пяхотнага палка. У 1945-м падчас Вісла-Одарскай аперацыі атрымаў раненне і месяц праляжаў у шпіталі. Расказваў, што гэта была страшная бітва: горы трупаў, чырвоная ад крыві вада ў рацэ…


Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.


Пасля Перамогі даслужваў у войску на заходняй мяжы Польшчы. Дэмабілізаваны ў верасні 1945 года.

Потым вярнуўся на радзіму, усё жыццё адпрацаваў у калгасе. Пражыў прадзядуля 90 гадоў.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо, из архива героя