Правнуки рассказывают о героях Победы: прадед Ксении Радевич в 20 лет стал инвалидом
13:00 / 10.05.2025
У 19 гадоў пайшоў на фронт здаровым дужым юнаком, а ўжо ў 20 стаў інвалідам: у сакавіку 1945 года атрымаў цяжкае раненне левай нагі – у выніку яе ампутавалі. Да верасня праляжаў у шпіталі.
Вярнуўшыся дамоў, прадзед ажаніўся, сям’я пераехала ў Варняны. Бабуля расказвала, што ён працаваў майстрам па рамонце абутку. Руплівы вельмі быў, хоць і не меў нагі, па гаспадарцы ўпраўляўся ўмела – шмат хатняй жывёлы трымалі, і бульбакапанне без яго не абыходзілася. Казалі, прадзед быў вельмі добрым, шчырай душы чалавекам і спяваў прыгожа.
Дакументы сведчаць
Казімір Аўгуль прызваны на фронт у лістападзе 1944 года.Служыў у 10-м пяхотным палку 9-й стралковай дывізіі.
Узнагароджаны медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Пайшоў з жыцця ў 1990 годзе.