Правнуки рассказывают о героях Победы: медбрат Евгений Кашин погиб под Витебском

11:00 / 10.05.2025
Прадзед Дар’і Кашынай загінуў на другі год вайны.

– Яўген Сцяпанавіч Кашын нарадзіўся ў 1922 годзе ў Навагрудку, дзе яго бацькі нейкі час жылі, а затым сям’я вярнулася ў родны Смаленск.

Адтуль прадзеда і прызвалі на вайну – з першых дзён ён там быў, з 1941-га. Служыў у шпіталі медбратам, вайсковае званне – сяржант. А ў 1942 годзе пад Віцебскам  атрымаў раненне і памёр.

На жаль, гэта ўсё, што ведаем, ды дзве фотакарткі маем – бабуля аддала. Адзін са здымкаў зроблены ў шпіталі: Яўген Сцяпанавіч з калегамі ля параненага байца. 

Мару стаць, як і прадзядуля, медыкам – рыхтуюся паступаць на ўрача. 


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо, из архива героини