Правнуки рассказывают о героях Победы: о подвигах комвзвода Чепина рассказывает Кирилл Скаржинский

11:00 / 09.05.2025

У дэсантнай дывізіі ваяваў прадзед Кірыла Скаржынскага 


– Пра майго прадзеда-франтавіка Мікалая Міро­навіча Чэпіна мне расказвалі мама і бабуля Тоня. Ён нарадзіўся ў 1924 годзе ў Мардовіі – с. Паева.

У канцы 1942 года прызваны на вайну. Ведаю, што прадзед меў званне лейтэнанта, камандаваў стралковым узводам паветрана-дэсантнай дывізіі. За вайну атрымаў тры раненні. 


Мама паказвала мне дакументы, дзе напісана пра прадзядулевы подзвігі. Ён быў смелы, мужны і моцны, таму што нават паранены не пакінуў месца бою. Гэта было ў Румыніі. Вось што сказана пра той выпадак: «смела павёў сваіх байцоў у атаку на ворага, які пераўзыходзіў сілы ўзвода ў некалькі разоў. Байцы яго ўзвода агнём і ў рукапашнай схватцы знішчылі больш за 70 немцаў. Знаходзячыся параненым Чэпін працягваў камандаваць узводам да завяршэння бою».


Мой прадзед сапраўдны герой і абаронца. Пра гэта гавораць і яго ўзнагароды: ордэны Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо, из архива героя