Аллея выпускников: растёт сад – растут дети

14:00 / 10.05.2025

У канцы красавіка выхаванцы старшай групы Палушскага дзіцячага сада вырашылі пачаць свой дарослы жыццёвы шлях з пасадкі алеі выпускнікоў, тым самым сумясціўшы тры вельмі важныя падзеі: падарунак дзіцячаму саду, Год добраўпарадкавання і 80-годдзе Вялікай Перамогі.

Садзілі дзеці, бацькі і педагогі яблыні. Працавалі дружна, надвор’е дарыла ўсім выдатны настрой.

Спадзяёмся, што яблынькі будуць расці, мацнець і захоўваць памяць аб маленькіх клапатлівых ручках. А выпускнікі нашага сада будуць прыходзіць сюды штогод, расказваць пра школьнае жыццё і ўспамінаць час, праведзены ў дзіцячым садзе.

Дзякуем бацькам і педагогам за пачатак добрай традыцыі.


Ганна ШЛЫКОВІЧ, выхавацель Палушскага дзіцячага сада.