Фотафакт. Грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, прыбралі смецце ў варонскім скверы

12:00 / 02.05.2025

Прафілактыка правапарушэнняў, пажарная бяспека і навядзенне парадку на зямлі абмяркоўваліся на чарговым пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку ў Варнянскім сельсавеце.

Па словах яго старшыні Аляксандра Вярбовіча, пасля прафілактычнай гутаркі жыхары, якія стаяць на ўліку ў міліцыі з-за злоўжывання алкаголем, нідзе не працуюць, сабралі пустыя бутэлькі ў скверы ля вадаёма ў аграгарадку Варона.

– Гэта важная і патрэбная справа на шляху да выпраўлення: грамадзяне прыбралі тое смецце, якое пакінулі пасля сябе за зіму ў парку, – упэўнены Аляксандр Часлававіч.




Фота з архіва Аляксандра Вярбовіча.

Текст: Алёна Ганулич