Расціслаў Арсенцьевіч Герт прымаў віншаванні з нагоды 95-годдзя

14:45 / 28.03.2025

За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў Астравеччына і яе раённы цэнтр змяніліся і папрыгажэлі. І ў гэтым ёсць немалы асабісты ўклад Расціслава Арсенцьевіча Герта, якому 28 сакавіка споўнілася 95 гадоў.

Павіншавалі юбіляра з важкай датай і ўручылі кветкі, падарункі, Прывітальны адрас старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун, член прэзідыума гэтай арганізацыі Віктар Ярмак і галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама Святлана Пятніцкая.

Расціслаў Арсенцьевіч без перабольшвання легендарная асоба для наша раёна, якому ён прысвяціў усё сваё працоўнае жыццё: быў настаўнікам і дырэктарам розных школ, загадчыкам раённага аддзела адукацыі, намеснікам старшыні райвыканкама, узначальваў савет ветэранаў.

– Дарагі Расціслаў Арсенцьевіч, з днём нараджэння, з пачэсным юбілеем, з 95-годдзем. Вы даказалі, што і сярод мужчын таксама ёсць доўгажыхары, – адзначыла Ірына Баляславаўна. – Вамі многае зроблена для нашага раёна, і пра гэта ніколі не забудуць нашчадкі.


Ад старшыні райвыканама і старшыні раённага Савета дэпутатаў падарункі і віншаванні юбіляру адрасавала Святлана Пятніцкая.

Расціслаў Арсенцьевіч падзякаваў гасцям за памяць, прыгадаў значныя моманты са свайго жыцця, а таксама выказаў спадзяванне, што Астравеччына, як і Беларусь, будзе і далей прыгажэць і развівацца.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич, из архива АП