У Міхалішкаўскай бібліятэцы ўспаміналі Халакост

11:00 / 31.01.2025

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў Міхалішкаўскай бібліятэцы прайшла гісторыка-патрыятычны гадзіна «Халакост – трагедыя народаў».

Бібліятэкар Вольга Багдановіч расказала школьнікам пра лагеры смерці, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, і звярнулася да тэмы Халакосту на Астравеччыне, у тым ліку ў Міхалішках. Многія факты ўсхвалявалі дзяцей.


Удзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць яўрэяў – жыхароў Міхалішак, якіх знішчылі фашысты, хвілінай маўчання і запаленымі лампадкамі.

Вольга Багдановіч падкрэсліла: каб не паўтарыліся тыя жахі, трэба памятаць пра падзеі вайны.





Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.