Юныя альхоўскія чытачы сталі героямі казкі
13:00 / 09.01.2025
Каб наблізіць калядны і навагодні цуд, у Альхоўскай бібліятэцы арганізавалі тэатралізаваную хвіліну «Волшебник книжного города, или По дороге сказочных книг».
Юныя чытачы змаглі адчуць сябе героямі казкі Аляксандра Волкава: дзяўчынкай Эллі, чараўніком, Татошкам, Страшылай, ільвом. Дзякуючы сяброўству і ўзаемадапамозе персанажы вырашалі складаныя пытанні і выходзілі з надзвычайных сітуацый. А цікавыя віктарыны, забаўляльныя конкурсы і гульні дапамагалі акунуцца ў атмасферу дзяцінства і цуду.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.