Як школьнікі правялі час у гімназічным лагеры “Сонейка”
Зімовыя канікулы – доўгачаканая пара для кожнага дзіцяці, бо гэта Новы год, падарункі, Дзед Мароз, ёлка, весялосць і шмат вольнага часу!
А каб зімовыя канікулы прайшлі з карысцю, для малодшых школьнікаў гімназіі гасцінна адкрыў дзверы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Сонейка”.
– Кожны дзень дзяцей чакала насычаная праграма: заняткі па правілах паводзін з супрацоўнікамі таварыства выратавання на водах і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сустрэчы ў гімназічным цэнтры бяспекі, гульнявыя творчыя праграмы, займальныя віктарыны, вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы, культпаход у кінатэатр і майстар-класы ў МФК па вырабе сімвала Новага года. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія на пагранічную заставу “Лоша”, – расказала дырэктар школьнага лагера Наталля Польская.
Аздараўленчы лагер у гімназіі стаў тэрыторыяй актыўнага жыцця! Кожны дзень тут быў напоўнены эмоцыямі, карыснымі справамі, новымі сябрамі і прыемнымі ўспамінамі!
– Актыўныя і творчыя выхавацелі, разнастайнае меню ў сталовай, якое прыйшлося даспадобы нават самым пераборлівым, гэта выдатная магчымасць весела і з карысцю правесці школьныя канікулы, –упэўнена намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Лябецкая.
Пры падвядзенні вынікаў рабяты выказалі шкадаванне, што час знаходжання ў лагеры толькі 5 дзён.
Фота з архіва гімназіі №1.