Напярэдадні прафесійнага свята работнікі лясной галіны Астравеччыны прымалі віншаванні

17:47 / 13.09.2024


З узнагародамі, песнямі і віншаваннямі адзначылі ў раёне Дзень работнікаў лесу. На ўрачыстасці звыш 50-ці працаўнікоў гэтай галіны падымаліся на сцэну.

Дырэктар Астравецкага вопытнага лясгаса Рыгор Долгі напачатку падвёў папярэднія вынікі работы прадпрыемства за 8 месяцаў бягучага года.


– Мы палепшылі паказчыкі ў фінансава-эканамічнай дзейнасці, павялічылі выручку і выйшлі на сярэднямесячную лічбу ў 2 мільёны, атрымліваем чысты прыбытак. Па выніках 2023 года занялі 2 месца сярод лясгасаў вобласці. А галоўны ляснічы нашага лясгаса Віктар Георгіевіч Лях атрымаў самую значную ўзнагароду – знак “Ганаровы лесавод”, – сказаў Рыгор Мечыслававіч. – Але за дасягненнямі прадпрыемства заўсёды стаяць людзі, з перамог і штодзённай працы якіх і складаецца агульны вынік цэлага калектыву. Дарагія калегі, работнікі лясгаса і ветэраны галіны, віншую з надыходзячым святам і жадаю моцнага здароўя вам і вашым блізкім, дабрабыту і міра.

Рыгор Долгі ўручыў Граматы Міністэрства лясной гаспадаркі начальніку лесагадавальніка Таццяне Андрушойць, механіку дрэваапрацоўчага цэха Аляксандру Пазлевічу.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання была адзначана работа інжынера па лесакарыстанні Дар’і Смольскай.

Пасведчанне аб занясенні на Дошку гонару ДВЛГА атрымаў памочнік ляснічага  Спондаўскага лясніцтва Аляксей Бумбуль. 

З надыходзячым прафесійным святам работнікаў лясной галіны раёна павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко:


– Ваша ўстанова мае статус доследнай – а гэта доказ прафесіяналізму, працавітасці і адданасці абранай справе. Для мяне – гонар віншаваць вас з прафесійным святам. Лес – наша агульнае багацце, больш таго – аднаўляемае, якое штогод вы прымнажаеце. Дзякуй за актыўныя жыццёвую пазіцыю і ўдзел у выхаванні і прафесійнай арыентацыі нашай моладзі. Са святам!

Ганаровымі граматамі раённага райвыканкама, Савета дэпутатаў і Падзячным лістом адзнаны машыністы трылёвачных машын і вадзіцель, якія актыўна дапамагалі гаспадаркам убіраць ураджай, – Аляксандр Субаткевіч, Віталь Тумінскі, Юрый Яромін. Падзячны ліст старшыні Астравецкага райвыканкама атрымала інжынер па знешнеэканамічнай дзейнасці Наталля Тухта.

На ўрачыстасці падвялі вынікі працоўнага спаборніцтва сярод лясніцтваў: 1 месца заняло Міхалішскае, на 2 месцы – Гервяцкае, на 3-м – Спондаўскае.

Лепшымі ў прафесіі  ў гэтым годзе сталі: вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Іван Бернатовіч, вальшчык Віталь Сакалоўскі, машыніст трылёвачнай машыны Павел Афонін, станочнік дрэваапрацоўчага цэха Дзмітрый Сініца.








Граматы, дыпломы, Падзякі і грашовыя прэміі былі ўручаны работнікам лясной гаспадаркі ад Астравецкага вопытнага лясгаса і яго прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі. Да віншаванняў далучылася і старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Раткевіч.

Прыемным дапаўненнем да атрыманых узнагарод сталі грашовыя прэміі, падарункі і музычныя нумары ў выкананні работнікаў дзіцячай школы мастацтваў.

У тэму

Напярэдадні раённага святкавання некаторыя прадстаўнікі лясгаса пабывалі на абласной і рэспубліканскай урачыстасцях, адкуль вярнуліся не з пустымі рукамі.

Галоўны ляснічы Астравецкага вопытнага лясгаса Віктар Лях атрымаў нагрудны знак Міністэрства лясной гаспадаркі “Ганаровы лесавод”;

Нагрудны знак адзнакі Мінлясгаса “30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь” – ляснічы Катлоўскага вопытнага лясніцтва Аляксей Мазырка;

Ганаровай граматай Мінлясгаса ўзнагароджаны майстар дрэваапрацоўчага цэха Віктар Гаспаровіч;

Падзячным пісьмом старшыні Гродзенскага аблвыканкама адзначаны начальнік аддзела прамысловай вытворчасці Дзмітрый Мекін;

Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама – начальнік дрэваапрацоўчага цэха Дзмітрый Волк-Леановіч.

Віншуем лесаводаў з заслужанымі ўзнагародамі і надыходзячым прафесійным святам! 



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич