Островецкий опытный лесхоз поздравил работников и ветеранов лесной отрасли с Днём работников леса

10:00 / 15.09.2024


Фото Pille Kirsi, Pexels

Фото Pille Kirsi, Pexels

Паважаныя работнікі Астравецкага  вопытнага лясгаса і ветэраны лясной гаспадаркі! Прыміце віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу!

Выказваем словы глыбокай удзячнасці за адданае служэнне справе аховы і прымнажэння ляснога багацця нашага раёна, за шчырую і старанную працу  на карысць росквіту Астравеччыны і Беларусі і значны ўклад у эканамічнае развіццё нашага рэгіёна.

Нізкі паклон і сардэчны дзякуй нашым ветэранам, чыя добрасумленная праца служыць прыкладам для маладога пакалення лесаводаў.

Няхай здзейсняцца вашы самыя запаветныя мары, а надзейным спадарожнікам на доўгія гады стане добрае здароўе.


Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Астравецкага вопытнага лясгаса.