Старонкі біяграфіі Янкі Брыля

12:00 / 31.08.2024


Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 года ў Адэсе ў сям'і чыгуначнікаў. Бацькі яго былі родам з Беларусі і ў 1922 годзе вярнуліся з сынам у вёску Загор'е Гродзенскай вобласці. 

Пісаць хлопец пачаў з 14-ці гадоў. У 1946 годзе выйшла з друку першая кніга апавя­данняў Янкі Брыля, пры­свечаных жыццю заходнебеларускай вёскі. У 1947 годзе пабачыў свет яго другі зборнік «Нёманскія казакі». Вялікую папулярнасць набыла аповесць «Галя», напісаная ў 1953 годзе. 

У 1939 годзе Янку Брыля прызвалі ў польскую армію. У верасні ён трапіў у нямецкі палон, дзе знаходзіўся да восені 1941 года. Пасля ўда­-
лага пабегу ён далучыўся да партызанскага атрада на сваёй малой радзіме.

Пасля вайны Янка Брыль быў рэдактарам раённай газеты ў Міры, затым пераехаў у Мінск, дзе працаваў у часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя» і іншых.

У 1981 годзе Янку Брылю прысвоена  званне «Народны пісьменнік Беларусі». З 1994 года ён – Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, «Дружбы народаў», «Знакам Пашаны», медалямі.

Памёр Янка Брыль 25 ліпеня 2006 года, пахаваны на могілках у Калодзішчах.

 Інга ШЛЫКОВІЧ