Што б гэта значыла: варыянты ўдзельнікаў конкурсу
У час, калі выйшла газета з конкурсным заданнем, правіла баль матухна-вясна… Толькі ўявіце: май... На вуліцы – цяплынь… За акном ганяюць на веліках і самакатах сябры, гушкаецца на арэлях самая прыгожая ў свеце дзяўчынка з суседняга пад’езда… А ты сядзі, вучы ўрокі, бо заўтра кантрольная і трэба выпраўляць «шасцёрку», якая незразумелым чынам зацясалася ў класным журнале… І ніхто не разумее тваіх душэўных пакут, акрамя вернага сябра Ваські…
Менавіта гэта я ўбачыла на фота Алены Асьмак, якое прапанавала ў якасці конкурснага задання нашым чытачам. І зноў пераканалася, што на адным і тым жа здымку кожны бачыць і «чытае» сваё.
Толькі ў Рэгіны Дрэмы ды Міраславы Якіменкі думкі ў пэўнай ступені былі сугучны з маімі.
Вось што «прачытала» на твары ў хлопчыка Рэгіна:
Меня лишили интернета.
А во дворе друзья ждут где-то.
Уроки делать заставляют,
И никто не помогает.
Думай, Барсик, умный кот!
Что набрал воды ты в рот?
Просись как будто на лоток –
А я смоюсь «под шумок»!
А Міраслава агучыла радасць апошніх майскіх дзён усіх школьнікаў, іх бацькоў, ды і настаўнікаў таксама:
УРА!!! Навучальны год канчаецца!
УРА!!! Лецейка наблiжаецца.
УРА!!! Для дзетак i iх катоў
Адпачынак пачынаецца!
Хоць, па праўдзе кажучы, выраз твару ў хлопчыка і ў ката на «Ура!» з трыма клічнікамі аніяк не цягне…
Хутчэй на ім напісаны, прычым прапіснымі літарамі, вынесены ў загаловак Стаса Курылы:
Гэтак хочацца на двор…
Але ж вось – «котанадзор».
Затое многім нашым удзельнікам здымак нагадаў пушкінскае Лукамор’е. Інтэрпрэтацыі на гэтую тэму чытаем, да прыкладу, у Аляксандра Харытонова:
Дуб стоял у Лукоморья.
По цепям там кот ходил.
Дробь извлечь мог сам
из корня –
Много знаний получил.
Он теперь живёт со мною,
Помогает мне во всём,
Все задания – не скрою –
Выполняем мы вдвоём.
Что для нас ответ к задачке?
Их решаем без труда!
Мой учитель озадачен –
Не поймёт суть никогда.
Дело трудное – учёба.
Ведь без знаний – никуда.
Мы с котом учёным оба
Вместе учимся всегда!
Крыху іншы погляд на вучонага ката з Лукамор’я ў Юрыя Скрыпніка:
Скажу я вам: учёный кот
Уже давно совсем не тот.
С цепи у Лукоморья слез
И контролирует процесс.
З тым, што каты, нават вучоныя лукаморскія, цяпер зусім не тыя, згодна і Міраслава Якіменка: «Пушкiнскi вучоны кот на залатым ланцужку кругом дуба ўжо не ходзiць, а на стале ў чырвоным куце палёжвае i другiх павучае».
Што каты цяпер не тыя, што былі раней, сведчыць байка Дзмітрыя Максімава, якую ён даслаў, як сам прызнаецца, з вялікай павагай і хваляваннем. «Хоць пішу ўжо больш дзесяці гадоў, але да друку яшчэ не дасылаў, калі надрукуеце, буду ўдзячны», – піша Дзмітрый.
Крыху адступіўшы ад тэмы, хочацца сказаць Дзмітрыю Максімаву і іншым дэбютантам рэдакцыйных творчых конкурсаў, а таксама ўсім, хто не асмельваецца даслаць свае творы ў рэдакцыю: не бойцеся і не саромейцеся! Самае горшае, што можа здарыцца ў гэтым выпадку, – вас не надрукуюць. Дык пра гэта ж ніхто і не даведаецца! А калі вы ўсё ж пабачыце плод сваіх творчых пакут на газетнай старонцы і побач – уласнае прозвішча, набранае друкаванымі літарамі, – назаўтра прачнецеся знакамітым! А калі яшчэ і перамогу ў конкурсе атрымаеце, як некаторыя з нашых сённяшніх дэбютантаў, то колькі віншаванняў атрымаеце!
Але калі вы нічога не дашлеце ў рэдакцыю, то можаце быць упэўнены: нічога гэтага не будзе! Так што ўсё, нават тэорыя верагоднасці, у гэтым выпадку працуе на рашучых і смелых.
А пасля невялікага адступлення – маналог разбэшчанага ката, пераказаны Дзмітрыем Максімавым:
Ну што, сябар, я без мУкі
Бяру цябе на парукі.
Не апускай сваю галоўку,
Пішы мне хутка пад дыктоўку.
Пасля добрага снядання
Вось мае патрабаванні:
Каб штодня мне раніцою
Даваў гарачага напою.
Шорстку мне часаў удзень
І лажыў мяне у цень.
Гладзіў бы мяне па брушку,
Церабіў бы і за вушкам.
Памурлыкаў песню мне,
Каб я марыў бы у сне.
І каб не знікалі мары,
Добрыя пайшлі мне чары.
Каб чаго мне не забыць,
Важнае не прапусціць…
Ты пішы, пішы давай!
І вачэй не закрывай!
Хоць пераважная большасць канкурсантаў не сталі «мудрствовать лукаво», а расказалі, як два верныя сябры – хлопчык і кот – разам робяць урокі. А хто каму дапамагае ці перашкаджае – гэта ўжо ў каго на што фантазіі хапіла.
Вось што прыдумала Валянціна Масцяніца:
Не магу рашыць задачу –
Не хапае пальцаў.
Трэба множыць пяць на пяць,
А ў мяне іх дваццаць!
Палажыў ката на стол,
Ён якраз падходзіць:
Чатыры лапы, пяты хвост –
Дваццаць пяць выходзіць!
Некалькі варыянтаў на гэтую тэму даслала Рэгіна Дрэма:
С Барсиком нас не разнять:
По квартире шумно бегать
И сосиски воровать,
И уроки вместе делать!
***
З Барсiкам мы цэлы дзень
Урокi вучылi.
Не скардзiцца,
што нам лень, –
Нас з дзяцiнства прывучылi.
Ларыса Гупянец гаворыць вуснамі школьніка:
Видишь, занят я наукой,
Лежи тихо и не мяукай!
А Міраслава Якіменка пераўвасобілася ў вобраз ката і адказвае яго голасам:
– Не чакай, Васёк, падказку,
Пакуль не дасi кілбаску.
Ю Пэ пераканана, што і
Кошки любят учить уроки.
З ёй салідарная і Дана Войтеховская, якая лічыць, што «Котик тоже хочет получить образование».
І яна ж дадае: «С таким другом все уроки нипочём».
Валянціна Гульбіцкая расказвае гісторыю (Ці не пра свайго гадаванца?):
У мяне ёсць выхаванец –
Сівенькі каток.
І каб я не сумаваў,
Калі раблю урокі,
Ён кладзецца ля мяне
Падбадзёрыць трохі.
Улёгся коцік на стале,
Дапамагае рашаць
задачкі мне.
Сваё бачанне вучэбна-выхаваўча-забаўляльнага працэсу даслала Вольга Клімовіч:
Сидит кошка на столе
И мечтает о еде.
– Брось свои уроки ты читать
Да пойди со мною поиграть!
– Я бы с радостью всё бросил
И пошёл с тобою поиграть.
Отдыхать, конечно, хорошо,
А уроки делать скучно.
– Ты, конечно, дочитай,
Но про меня не забывай.
Успомнілі народную прыказку пра тое, што «з грамаці хлеба не гамаці» і пераклалі яе на наш конкурсны лад Алёна Антановіч: «Котик говорит: пойдём лучше бутербродов поедим».
і Ipmusic.by: «Я тебе говорю: правильный ответ – 5 сосисок!»
А Ларыса Гупянец узгадала, што каты – найлепшыя дэгустатары натуральных прадуктаў:
Ні камсы, ні мяска
Не ўнюхаў Васька,
А на сшытак, кнігу, чыпсы
Пазірае крыва.
Досвед мае горкі
(Ён у нас гурман),
Нават праз абгортку
Ўнюхае падман!
А Капіталіна Пятроўская на любым, нават вучнёўска-каціным, здымку здольна згледзець тэму кахання:
Юный мальчик, взрослый кот
Думами заняты..
Мальчик:
«По весне свихнулся кот –
По кошке лишь страдает,
Уроки делать, обормот,
Мне не помогает.
В голове моего кота
Поселилась Мурка та.
Кот:
«Ты прости меня, Антошка!
В голове одна лишь кошка.
Ах, эта кошечка соседа!
Она такая непоседа…
Куда ушла после обеда?
На шухере я постою –
Моя будет, зуб даю!»
Як звычайна, разгорнуты ліст даслала ў адказ на конкурснае заданне Марыя Леановіч: «Рэдакцыя маёй «раёнкі» ў чарговы раз даслала чытачам задачу-мазгаломку з невядомымі Х, У, Z,» – піша Марыя Паўлаўна.
І тут жа разгадала гэтыя тры невядомыя:
Х
Улеглася на стол каціна –
Сапраўдная маслам карціна.
Заняла сабой вучнёўскую
прастору
Без Ванькі гаспадарскага
дазволу!
У
«Мы не рабы, рабы – не мы!»
Навошта мазоліць мазгі?
Пальцамі па кнопках прабягуся –
І ўраз вучоным апынуся!
Z
Што ж ты, тата, нарабіў?
Ката на развітанне падарыў…
Лепш бы з мамай памірыўся.
Ты ж пра мяне зусім забыўся!
ХYZ
Гора ў Ванькі, гора:
Не працуе тэарэма Піфагора!
Знайшоў хлопец рашэнне –
і рад:
Узвёў гіпатэнузу і катэты ў квадрат!
А паралельна Марыя Леановіч успомніла шэраг твораў літаратуры і жывапісу, ілюстрацыяй да якіх, на яе погляд, мог бы паслужыць конкурсны здымак. Яна прыгадала і цімураўцаў з кнігі Аркадзя Гайдара «Цімур і яго каманда» («И каждый отчитался, что сделал и кому помог». «А мы с Ильёй помогли маскировать забор завода №5»), «Бацькі і дзеці» Тургенева («Атрымаў Ванька 10 балаў па хіміі, думаў, бацькі падораць за гэта сабаку – а продкі кінулі на стол ката-ляніўца!»), трыпціх мастака Рашэтнікава «Прыбыў на канікулы», «Ізноў двойка», «Пераэкзаменоўка» – апошняя падалася аўтару найбольш блізкай да сутнасці фота, карціну Сурыкава «Ранак стралецкай кары» (не вывучыў сын урокі ўчора – падымайся ранкам, вучы!).
Члены рэдакцыйнага журы па вартасці ацанілі ўсе подпісы да здымка. І хоць густы ва ўсіх розныя: адным найбольш спадабаўся варыянт Стаса Курылы, а другім – Валянціны Гульбіцкай, падлік балаў паказаў, што ў вызначэнні абсалютнага пераможцы думкі членаў журы сышліся: найбольшую колькасць балаў – 150 – набраў Аляксандр Харытонаў, які і заняў у выніку першае месца.
А на другім, як гэта часта бывае, – трохуладдзе. Па 100 балаў набралі яшчэ два дэбютанты: Дзмітрый Максімаў і Юрый Скрыпнік. Кампанію мужчын разбавіла пастаянная ўдзельніца нашага конкурсу Валянціна Масцяніца.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў усім удзельнікам у наступным этапе конкурсу «Што б гэта значыла?».