Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч: "Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць і працаваць разам дзеля адной мэты"
19:08 / 08.06.2024
Сапраўды вельмі шмат людзей розных нацыянальнасцей знайшлі другую радзіму на нашай гасціннай беларускай зямлі. Фестываль у Гродне з'яўляецца яскравым прыкладам, як неабходна жыць, працаваць разам дзеля адной мэты – эканамічнага росту, міру і сацыяльнай справядлівасці. Дзякуючы фестывалю і нашым нацыянальным аб'яднанням мы маем магчымасць здзейсніць вандроўку ў больш як 30 краін свету, сустрэцца з сябрамі, пашырыць свае веды ў гісторыі іншых краін. Упэўнены, што фестываль падорыць усім гродзенцам, удзельнікам, гасцям самыя добрыя ўражанні і цудоўны настрой.