На вяселлі, да і пасля яго – заўважынкі Ніны Рыбік

11:00 / 07.06.2024

У кожнага свае арыенціры
Адна з самых папулярных рубрык у на­шай газеце – фотаздымкі маладажонаў, якія мы робім падчас рэгістрацыі шлюбу ў ЗАГСе. Журналісты па чарзе дзяжураць «на вяселлях» і хоць гэта разбівае, а часам і ўвогуле марнуе выхадны дзень, мірацца з неабходнасцю: работа ёсць работа.
Вось і я ў адну з субот, заняўшыся хатнімі справамі, не разлічыла час і апомнілася, калі да рэгістрацыі шлюбу заставалася хвілін 10. А мне пехатой ад дома ісці ўсе 40! Нічога не зробіш, трэба выклікаць таксі.
– МФК! – гавару вадзіцелю. –Толькі, калі ласка, хутчэй. Я спазняюся.
– А гэта дзе? – здзіўлена глядзіць на мяне таксіст.
– Гэта шматфункцыянальны культурны комплекс, – расшыфроўваю маладому чалавеку. –Там яшчэ бібліятэка знаходзіцца, музей, БТІ…
Глядзіць па-ранейшаму недаўменна.
– ЗАГС, – працягваю называць установы, што прапісаліся ў будынку комплекса.
– А, гэта там, дзе боўлінг! – радасна выгукае вадзіцель – і машына стартуе.
Паспелі!

Текст: Нина Рыбик
Фото: из интернета