Што на Дні Перамогі запомнілася юнай астраўчанцы Дар’і Іваніцкай

10:00 / 10.05.2024


Уражаннямі ад наведвання ўрачыстых мерапрыемстваў да 9 Мая падзялілася Дар’я Іваніцкая:

– Я ведаю, якое сёння свята: Дзень Перамогі! У лесапарк мы прыйшлі з мамай. Я ўжо пабывала на батуце, пракацілася на “горцы”, паглядзела на ваенную тэхніку і нават залезла на танк – ух, і крута! А нядаўна скарыла скаладром. І зусім не страшна было! (Усміхаецца.) Мама сказала, што мы яшчэ шмат куды пойдзем. У тым ліку і да помніка, дзе Вечны агонь гарыць і многа кветак. Хочацца паглядзець і даведацца, што за прозвішчы там напісаныя. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич