Меркаванне астраўчан: святкаваць Дзень Перамогі – значыць, аддзячыць героям

19:00 / 09.05.2024


Астраўчане расказалі, чаму святкуюць Дзень Перамогі.

Святлана Чарняўская, Галіна Лук’янава, Валянціна Базюк:


– Цудоўныя канцэрты, усё здорава і бліскуча. Асабліва прыемна глядзець выступленні астравецкіх артыстаў – гэта нашы людзі, мясцовыя таленты. Дарэчы, мы на свяце сёння і як гледачы, і як удзельнікі – у складзе хора ветэранаў працы спявалі на сцэне.

9 мая для нас асаблівая дата. Гэта свята са слязьмі на вачах, па-іншаму і не скажаш, бо дзеля нашага сённяшняга мірнага жыцця загінула столькі людзей, у тым ліку і родныя ў сям’і кожнага з нас. Дзякуючы іх подзвігу мы жывыя! І лічым святым абавязкам памятаць пра гэта і аддаваць даніну павагі героям-абаронцам і ўсім, хто набліжаў Перамогу, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця.

Карына Кастрама і Ксенія Івашкевіч:


Ксенія:

– Прабабуля расказвала, што падчас вайны было вельмі цяжка і страшна. І мы, сучаснае пакаленне, павінны памятаць, якой цаной заваявана Перамога ў Вялікай Айчыннай. Праграма святкавання ў Астраўцы насычаная і цікавая: і канцэрты, і забавы, і гандлёвыя кропкі.

Карына:

– Свята Перамогі патрэбна для таго, каб успомніць прабабуль і прадзядуль, якія зрабілі сапраўдны подзвіг, вызваліўшы нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нам нельга забываць тыя падзеі і гісторыю Радзімы. Абавязкова прыходзім на мерапрыемствы, прысвечаныя 9 Мая, – так мы аддаём даніну памяці тым, хто падарыў нам Дзень Перамогі. #ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ 


Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова