Сменить режим работы магазина просят островчане

18:00 / 25.04.2024


З прапановай-пажаданнем да кіраўніцтва Смаргонскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства звярнулася жыхарка вуліцы Прамысловай ў рэдакцыю.

Жанчына прасіла перагледзець графік работы магазіна Родны кут” на вуліцы Ленінскай хоць бы ў выхадныя дні.

– Гэта было б выгадна як магазіну, так і пакупнікам, – выказала думку астраўчанка. – У выхадныя дні большасць жыхароў прылягаючых да гэтай гандлёвай кропкі, ідучы з касцёла не маюць магчымасці купіць прадукты , бо магазін яшчэ не працуе. Да таго ж “Родны кут” у гэтай частцы горада – адзіны магазін, і той пачынае работу толькі ў 10.30. Ці можна адкрываць яго хоць бы ў 10 гадзін?

На пытанне адказвае намеснік дырэктара Смаргонскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Анжаліка Кардзіс:

– У “Родным куце” на Ленінскай працуе тры прадаўцы, адзін з якіх пайшоў у адпачынак. Як толькі ён выйдзе, рэжым работы магазіна будзе зменены – і “Родны кут”, як і раней, запрацуе з 9-ці гадзін раніцы.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Текст: Ольга Хотянович
Фото: из архива АП