Час збіраць камяні: на суботніку спецыялісты райсельгасхарчу працавалі на палях саўгаса

17:30 / 20.04.2024


Не выпадае дзівавацца, што на рэспубліканскім суботніку спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на чале з яго начальнікам, першым намеснікам старшыні райвыканкама Іванам Карнілам шчыравалі на палях – дапамагалі збіраць камні РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

Астравецкі працоўны дэсант “высадзіўся” непадалёк ад вёскі Гваздзікяны. Пасля невялікага інструктажу па тэхніцы бяспекі, людзі разбіліся на дзве групы. За некалькі гадзін работы было вызвалена ад камянёў 20 гектараў поля.


Як расказала прафсаюзны лідар саўгаса Людміла Казлоўская, некалькі чалавек з упраўлення таксама дапамагалі наводзіць парадак у парку ля рамонтна-механічных майстэрань у Рытані: падграбалі апалае лісце, бялілі дрэвы. 

– Удзячны за дапамогу кожнаму, хто працаваў у нас на рэспубліканскім суботніку. Агульнымі намаганнямі зроблена вельмі добрая справа, – расказаў дырэктар РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзяніс Кірпа. – Будзем рады бачыць жадаючых дапамагчы і на раённым суботніку. 



________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Фота Зоі МЕКІНАЙ.

Текст: Алёна Ганулич