Вясковыя будні: як Падзюжа стала полем
Фота Л.Богдана, носіць ілюстрацыйны характар.
Навядзеннем парадку на зямлі займаюцца ў Рытанскім сельсавеце.
Школьнікі і пагранічнікі наводзяць парадак на магілах ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ля воінскіх пахаванняў у Кемелішках, Баранях, Падольцах.
Як адзначыў старшыня сельсавета Рыгор Цэйка, актыўна вядзецца работа па праграме добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Так, знеслі дом на хутары Падзюжа. Будынак быў у дрэнным стане – прадаваць яго для далейшага выкарыстання не мела сэнсу.
Перад вынясеннем рашэння аб зносе дома згодна з Указам №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» знайшлі ўласніка – ён адмовіўся ад правоў на будынак.
Цяпер на месцы паўразваленага дома і зарослага хмызняком хутара засеянае поле.
___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.