Суботнік: астраўчане прыбралі ў лесапарку
Да навядзення парадку на зямлі падчас рэспубліканскага суботніка далучыліся работнікі арганізацый Астраўца.
У лесапарку шчыравалі супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела статыстыкі, падатковай інспекцыі і цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных устаноў, і селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі.
Спрытна працуючы граблямі, астраўчане прыбралі сухія лісты і ігліцу, сабралі сухое галлё, якое за восень-зіму нападала з дрэў. Добраму настрою і хуткай рабоце спрыяла сонечнае надвор’е.
_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.