День работников ЖКХ и бытового облуживания тепло и празднично отметили в Островце

14:00 / 25.03.2024


Толькі раз на год яны могуць дазволіць сабе адкласці справы “на потым” і зрабіць невялікі перапынак, каб пачуць словы падзякі за сваю важную, адказную і вельмі нялёгкую працу: 24 сакавіка работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва адзначылі прафесійнае свята.

Віншаванне астравецкім камунальнікам ад раённага выканаўчага камітэта перадаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко. Пра дасягненні і планы арганізацыі ў прывітальным слове калегам расказаў дырэктар Астравецкага РУП ЖКГ Аляксандр Мекін. 

– Наша прадпрыемства выканала сваю галоўную задачу: спажыўцы атрымалі ўвесь комплекс паслуг без аварый, збояў і ў дастатковай колькасці, адзначыў Аляксандр Паўлавіч. – Па выніках работы за 2023 год мы спрацавалі станоўча, і гэта ўсё дзякуючы кожнаму з вас.

Шматлікія ўзнагароды і падзякі сталі пацвярджэннем таго, што работу па забеспячэнні жыхароў раёна якаснымі паслугамі астравецкія камунальнікі выконваюць на выдатна.

Так, Ганаровай граматай дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” ўзнагароджаны бухгалтар разлікова-інфармацыйнага цэнтра Валянціна Пілецкая, Граматай – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Уладзімір Ігнацьеў, Падзячным лістом – вадзіцель аўтамабіля ўчастка “Падольцы” Валяр’ян Іванцэвіч.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адзначана начальнік планава-эканамічнага аддзела Ларыса Малышка.

Ганаровую грамату райвыканкама ўручылі слесару спецаўтагаспадаркі Аляксандру Дудко, інжынеру вытворча-тэхнічнага аддзела Вікторыі Шорэц, начальніку планава-эканамічнага аддзела Ларысе Малышцы; Падзячны ліст – слесару водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Юрыю Мігалю і машыністу кацельнай Аляксандру Шостаку.

Раённы Савет дэпутатаў узнагародзіў Ганаровай граматай майстра ўчастка добраўпарадкавання, азелянення і санітарнай ачысткі Зінаіду Карасевіч, Падзячным лістом – дарожнага рабочага Юрыя Шакулу, прыбіральшчыка тэрыторыі Алену Ждановіч, кветкавода Алену Гук, а таксама сарціроўшчыка другасных матэрыяльных рэсурсаў Мікалая Раўдановіча.


Ад раённай арганізацыі РГА “Беларускі саюз жанчын” Падзячны ліст уручылі апаратчыку хімводаачысткі Алене Даўляш. Падзяку РА “Белая Русь” атрымала паспартыст разлікова-інфармацыйнага цэнтра Алёна Карповіч.

Узнагароды ад Астравецкага РУП ЖКГ атрымалі: Ганаровую грамату – майстар участка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Ірына Роммэ, вадзіцель аўтамабіля Юрый Юшчык, электраманцёр Ігар Дарашкевіч; Грамату –прыбіральшчык тэрыторыі Алена Сутулава, дарожны рабочы Мікалай Вярбовіч, машыніст кацельнай ваеннага гарадка “Варняны” Андрэй Радзевіч, трактарыст спецаўтагаспадаркі Андрэй Раткоўскі; Падзячны ліст – майстар участка “Ацяпляльныя кацельныя і цеплавыя сеткі” Дар‘я Жарына, рабочы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Валерый Гук, рабочы па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Эдуард Філіповіч, вадзіцель пагрузчыка Уладзімір Буйко.

Як заўсёды, прыгожым дапаўненнем да кветак, Ганаровых грамат і Падзяк былі музычныя віншаванні работнікаў культуры.





Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович