Урачыстая лінейка і тэматычная дыялогавая пляцоўка: у Гудагайскай СШ адзначылі Дзень Канстытуцыі

14:20 / 16.03.2024


З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар школы Рэната Францаўна Пацойць, дэпутат Гудагайскага сельскага выканаўчага камітэта Ірына Мікалаеўна Жалток,якія адзначалі, што 15 сакавіка - дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому мы з гонарам называем сябе беларусамі, можам працаваць, марыць і жыць свабодна. І разам з першым сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Вольгай Віктараўнай Максімавай уручылі навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў, кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Не менш значнай і цікавай стала дыялогавая пляцоўка навучэнцаў 8-9 класаў з запрошанымі гасцямі. Увага была нададзена ўмацаванню суверэнітэту, развіццю нашай дзяржавы, захаванню гістарычнай памяці. У заключэнні ўсе прыйшлі да высновы, што будучыня краіны ў руках кожнага з нас і толькі ад нас залежыць, якой яна будзе.


Рэната ПАЦОЙЦЬ, фота аўтара.