Тэатр чароўных лялек з’явіўся ў дзіцячай бібліятэцы

12:30 / 29.02.2024


Гуманітарны праект дзіцячай бібліятэкі «Тэатр чароўных лялек» стаў пераможцам конкурсу дабрачынных праектаў АТ «Атамбудэкспарт».

На рэалізацыю дабрачыннай ініцыятывы выдзелена 3,4 тысячы рублёў. На гэтыя грошы закуплена шырма і 6 лялек, якія з’яўляюцца героямі казкі «Рэпка». Акрамя таго, у бібліятэцы з’явіліся роставыя касцюмы па казцы «Бураціна». Лялечны тэатр дапаможа дзецям яшчэ больш палюбіць кнігу і чытанне, далучыцца да тэатральнай культуры, выпрацаваць мастацкі густ.

Хутка «Тэатр чароўных лялек» адчыніць свае дзверы для паказу спектакля. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка: ствараецца рэпертуар, распрацоўваюцца дэкарацыі.

Жадаем поспеху прэм’еры! 



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.

Фота з архіва бібліятэкі.

 


Текст: Главный администратор