Конкурс про санки: Любiш катацца - Любi i татачку вазiць! (Конкурс завяршыўся)

13:00 / 27.02.2024


Але ж і ўраджайным выдаўся чарговы тур конкурсу «Што б гэта значыла?»! Здавалася б, і здымак немудрагелісты, а нашы чытачы так распісаліся! Ажно 14 удзельнікаў прыдумалі подпісы да здымка. І большасць з іх – не па адным, а па некалькі – усяго мы атрымалі больш за 40 варыянтаў. «Надышло, накаціла», – шчыра прызналася Міраслава Якіменка, якая даслала іх ажно 11 (!) .

Калі «надыходзіць» і «накатвае» натхненне – гэта цудоўна, можна толькі парадавацца! Толькі прабачце нас, дарагія канкурсанты, што мы не ў стане надрукаваць усе вашы перлы і выбралі, на наш погляд, лепшыя, – газета ж не гумовая…

Калі прапаноўвалі чытачам прыдумаць подпіс да фотаздымка Златы Радзевіч, то чакалі, што чытачы завядуць любімую тэму: маўляў, сын цягне дахаты падпітага бацьку.

Без гэтага, вядома ж, не абышлося. Вось што піша Валянціна Масцяніца:

Цягне татку сын на санках,

Цягне, упіраецца…

Вельмі добра, што мой татка

П’яны не спрачаецца!

І Валянціна Журэйка мае што сказаць з гэтай нагоды:

День морозный… Выходной…

Папу я везу домой.

Не дойдёт ведь сам, бедняга. 

По пиву он  – большой трудяга.

У тую ж тэму – варыянт Капіталіны Пят­роў­скай:

Что-то папка занедужил,

Не пришёл домой на ужин. 

Я его искать пошёл 

И под кустиком нашёл.

Посадил его на санки 

И везу домой до мамки. 

Папочку я не брошу, 

Он проспится – и вновь хороший! 

А Эдуард Лукша цэлую паэму ў стылі «Сялянскіх дзяцей» Някрасава наваяў:

Однажды в студёную зимнюю пору

Я из лесу вышел. Был сильный мороз. 

Гляжу: поднимается медленно в гору

Лошадка. Я думал, что с хворостом воз.

Вот я присмотрелся: мне куртка знакома.

На хворост похоже – но это не так!

Мой папа с утра вышел рано из дома,

А для воскресенья плохой это знак.

«Откуда дровишки?» – спросил ямщика я.

А он удивился: «Какие дрова?»

Везу мужика я домой с ресторана.

В таком виде он потеряет права.

«А что за мужик-то?» Я – ближе к телеге…

По куртке и обуви вижу: отец!

Ведь вроде спортсмен он. Я думал – в забеге.

Но даже к спортсменам приходит песец!

Ну, думаю, мама, не дай бог, увидит,

Каким рейсом папа доставлен домой.

Прошу ямщика: «Если вас не обидит, 

Отдайте мне груз… Он отец мой родной!

Так папу вёз я… Но однако же мама

С балкона смартфоном взяла и сняла!

Ведь женщины любят такую рекламу:

«Отец любит сына…» Такие дела!

На гэта ж намякае і адзін з варыянтаў Міраславы Якіменкі:

Тата! Тата! Тата!

Закончылася свята!

Дома мамка нас чакае,

У акенца паглядае.

Рэгіна Дрэма трохі перайначыла гэтую тэму, паіранізавала:

Ай-ай-ай, мой тата з працы

Ледзьве ногi валачэ.

Адвязу яго дахаты –

І цяпер ён не ўцячэ!

Ён казаў: палучка сёння…

Вiдаць, цяжка яму йсцi,

Атрымаўшы мiлiёны,

Мусiць, цяжка iх нясцi!

І ўсё ж большасць нашых канкурсантаў убачылі на здымку тое, што, уласна кажучы, і «зняла смартфонам мама»: як весела бавяць зімовы час бацька з сынам. І праўда, за іх можна толькі парадавацца!

Вось што піша Антаніна Вяршыла:

На санках прокатиться 

Захотелось мне с утра,

Попросил я папу 

Покатать меня.

Очень весело катались, 

Сильно мы проголодались,

И обедать мама домой 

Нас позвала.

Но устал мой папа,

Остался он без сил…

Домой его на санках 

Тащить меня просил.

З ёй салідарная і Валянціна Журэйка:

Калі ў таты выхадны,

Мы катаемся з гары. 

Я імчуся ва ўвесь дух –

Тата мне зайздросціць. 

Хай хоць раз прамчыць і ён! 

Ён – малы дарослы!

Упляла свой голас у гэты хор і Валянціна Масцяніца:

Усе людзі дзівяцца,

Як сын з бацькам бавяцца!

Малы з гары ляціць на санках –

А пад горку цягне бацьку.

А вось якія словы ўкладвае ў вусны малога Міраслава Які­менка:

Тата мой хоць не стары,

Але часам – як малы,

Гоп на санкi! Скок i гоп!

Пакатай мяне, сынок!

А вось Ларыса Гупянец лічыць, што сын зусім іншае думае, і папярэджвае бацьку, што падчас падобных забаў варта быць асцярожнымі – уважліва, мусіць, слухае папя­рэджанні выратавальнікаў:

Зима, зимушка-зима, 

Снега много принесла! 

Белый снег, как молоко, 

С рукава сдувать легко. 

Снег холодный, но пушистый. 

А на солнце – золотистый! 

Только землю снег покроет – 

Собираемся мы трое. 

Веселимся на полянке: 

Папа, я… И ещё санки. 

Покатились санки вниз. 

Крепче, папочка, держись! 

Ты смотри, не упади, – 

Там канавка впереди! 

Надо ездить осторожно! 

А не то разбиться можно!

Зрэшты, многія канкурсанты ўбачылі ў падобным раздзяленні абавязкаў меркан­ты­лізм: хто – дзяцей, а хто – іх бацькоў.

Вось што піша Валянціна Журэйка:

Тату вельмі я шаную, 

На санках у магазін важу.

Хачу, каб доўга дужым быў,

Дом з машынай мне купіў!

Салідарны з аднавяскоўкай і Эдуард Лукша:

Не хотите быть больными?

Лучше быть здоровыми!

Зимой – папочку на санках, 

Летом же – на ровары.

Прокатите папу с горки,

Да и в горку – тоже!

Ну, на санках – за конфеты,

На ровары – дороже!

А когда с соседкой Светкой

Будем вместе, в паре,

Так в день свадьбы папа нам 

Купит «Ягуара»!

У Міраславы Якіменкі іншая «такса» – праўда, і разлік не доўгатэрміновы, а імгненны: 

Сёння Астравец прысыпала сняжком.

Прыехаў я за татам, каб ён не йшоў пяшком.

Вазок мой вельмi спраўны,

Ды i сам не промах я:

Достаўлю тату я дахаты 

Усяго за 3 рубля.

А Рэгіна Дрэма лічыць, што не ў сына – у бацькі тонкі разлік на будучыню:

Тяни, сынок, осталось малость…

Вон и мама вышла в путь.

Тренируйся, что б на старость

Нас двоих смог «потянуть»!

Клапатлівага, уважлівага сына ўбачыла на здымку Міраслава Якіменка, якая, да слова, добра ведае і тату, і маму хлопчыка са здымка – і рассакрэчвае іх інкогніта:

Ролю Дзеда Мороза тата адыграў,

Касцюм у касцюмерную аддаў…

Я яго дадому адвязу –

Там мама смажыць каўбасу.

І яшчэ адзін варыянт ад Міраславы:

Ногi ў таткі забалелi –

Iсцi самi не схацелi.

І мая матуля Злата

Адправіла мяне за татам.

Моцную сувязь прашчураў і нашчадкаў убачыла на здымку Яна Галіна. Жанчына лічыць, што мудры бацька дастойна выхоўвае дзяцей, і падмацоўвае гэтую выс­нову вершам:

Бацька ў сані пасадзіў

Аж восем малалетак – 

Сваіх родных дзетак.

Па снегу кожны надвячорак

Робіць ён кругоў пад сорак!

Стаміўся і прыстаў асілак,

І зусім ён страціў сілы…

І сказала міла Натка: 

«Не турбуйся, родны татка!

Мы дахаты па чарзе

Давязём, любы, цябе».

І Ірына Анімуцкая радуецца за бацьку з сынам: 

Снег. Зима. Прекрасная пора.

Папа с сыном вышли прогуляться

И на санках с горки немного покататься.

Так катались они долго – папа притомился.

И сыночек предложил, 

чтоб в санки он садился. 

Только вот беда: силёнка-то ещё не та…

Но сама забота – всем понятно –

Папе и почётна, и приятна.

Што назад кінеш – тое наперадзе і знойдзеш – так казалі даўней людзі. 

Вось як агучыла гэтую тэму Яна Галіна:

Калі трымаеш санкі за аборку, 

Выконвай шчыра пагаворку:

«Дар – за дар, дарма – нішто!»

Павёз дзед унука за азярцо, 

Пакружыў разоў пяток…

– А цяпер ты катай мяне, мілок!

А Рэгіна Дрэма, перайначыўшы вядомую прыказку, гаворыць коратка і ясна:

Любiш катацца –

Любi i татачку вазiць!

Рэгіна абыграла і яшчэ адно крылатае выказванне:

Долго думать тут не надо,

Тут поговорка подойдёт.

Огласить вам буду рада:

«Небитый битого везёт»!

Гэты тур конкурсу ўвогуле багаты на перайначаныя пад бягучы, адлюстраваны на здымку момант, цытаты. Да прыкладу, Ангеліна Вяршыла і Вольга Пінчук успомнілі «Тэлефон» Карнея Чукоўскага.

Ох, тяжёлая эта забота: 

Тащить отца на работу! 

(Варыянт Ангеліны.)

У Вольгі – тая ж тэма:

Ох, нелёгкая эта работа: 

На санках тащить бегемота.

А Ларыса Гупянец узгадала і прымеркавала да здымка даўнюю ці то легенду, ці то быль:

Здаралася такое не штодня,

Даўно было... А людзі не забылі:

У санках, дзе мядзведзь замест каня,

Магнаты пакуражыцца любілі...

І ў нашы дні, калі прыйшла зіма,

Ты, далібог, сябе адчуеш панам!

Няма мядзведзя? І каня няма?

Дык тата ёсць! А яшчэ я – і сані!

У Дануты Горбаль іншыя ўспаміны і цытаты – відаць, навеяныя нядаўнімі вечарамі сустрэч выпускнікоў: «Мне бы жизнь свою, как киноплёнку, прокрутить на тридцать лет назад...»

І satsuraoksana «спявае» пра сваё, юнацкае: «Едем, едем в соседнее село на дискотеку..».

А emich2305 – пэўна, юрыст! – лічыць, што падобная сітуацыя магчыма, калі: «...внесли поправки в закон «О правах ребёнка».

Выбіраць з такога мноства варыянтаў, розных і пераважна добрых, было не проста складана, а вельмі цяжка! Дастаткова сказаць, што літаральна ўсе аўтары і большасць подпісаў з большай ці меншай колькасцю балаў прэтэндавалі на прызавыя месцы. 

У выніку ў нас з мінімальным адрывам наперад вырвалася Міраслава Якіменка з подпісам, дзе тата на санкі – гоп ды скок. А на другім месцы – ажно трое канкурсантаў: аднолькавую суму балаў набралі Рэгіна Дрэма з варыянтам, дзе тата з працы мільёны валачэ; Эдуард Лукша з перапеўкамі някрасаўскіх «Сялянскіх дзяцей» і Валянціна Журэйка з вершыкам пра малога дарослага тату.

Астатнім канкурсантам, якім крыху не хапіла да перамогі, раім не засмучацца і верыць, што яны стануць лепшымі ў наступны раз. Ва ўсякім разе, мы шчыра ім гэтага жадаем!

Фото Златы Киткевич


Текст: Нина Рыбик