Продажей поросят и свиней через «районку» интересовался читатель

17:23 / 19.02.2024


У рэдакцыю звярнуўся чытач з пытаннем, чаму «раёнка» не прымае аб’явы аб продажы свіней – афрыканскай чумы ўжо даўно няма. 

Ці змянілася заканадаўства ў гэтым пытанні, мы пацікавіліся ў Астравецкай раённай ветэрынарнай станцыі. 

І атрымалі афі­цыйны адказ, што падача аб’яў аб продажы сві­ней і па­расят у раён­ную газету фізічным асобам забаронена згодна з пастановай №758 «Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных хвароб жывёл» – дакумент не страціў юрыдычнай моцы.

Да слова, гэтая ж пастанова забараняе рэдакцыі прымаць аб’явы аб продажы курэй ад фізічных асоб. Такое рашэнне звязана з прафілактыкай распаўсюджвання птушынага грыпу.



Текст: Ольга Хотянович
Фото: иллюстрация нейросети ruDALL-E.