Анна Милошевич о подарке о под ёлку: просила у Деда Мороза лыжи

13:10 / 02.01.2024


Многа гадоў прай­шло з той пары, але памяць не дае забыць пра дарагія хвіліны дзяцінства. Калі ў сэрцы, на­пэўна, амаль усіх дзяцей быў чароўны Дзед Мароз, які выконвае жаданні. 

 - У гадоў 9-10 самым запаветным маім жаданнем былі лыжы. Некаторыя сябры і сяброўкі іх ужо мелі, і я чула, як за ракой на горцы раздаюцца дзіцячыя вясёлыя галасы. І вырашыла папрасіць у Дзеда Мароза лыжы. І калі перад Новым годам знайшла іх пад ёлкай, якая стаяла прыгожа ўбраная ў нашым доме, маёй радасці не было канца! Лыжы мелі зялёны колер, а палкі да іх – жоўты. За такі падарунак я ў душы дзякавала чароўнаму Дзеду. І праз некаторы час з сябрамі ўжо весела з’язджала з горкі, часам вярталася дадому, як снегавік (не заўсёды спускі былі ўдалымі), затое вельмі шчаслівая!
Цяпер ведаю: гэта мама з татам купілі лыжы, а ў той час верыла ў чараўніка Мароза. А можа, ён падказаў бацькам, які мне патрэбен падарунак.
Больш за 50 гадоў прайшло, і я рашыла зрабіць сёлета сабе падарунак: лыжы. Няважна, колькі табе гадоў, а прагулкі па заснежаным лесе напомняць радасць дзяцінства, калі вясёлыя, расчырванелыя спускаліся з горкі. Напэўна, гэтую ідэю падказаў Дзед Мароз.

Анна Милошевич

Текст: Главный администратор
Фото: из интернета, из архива героини