Индивидуальные предприниматели исполнили новогодние желания молодых людей с инвалидностью

11:30 / 27.12.2023


Мары збываюцца! Дзякуючы нераўнадушным астраўчанам у гэтым упэўніліся маладыя людзі з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сапраўдную навагоднюю казку маладым людзям з асаблівасцямі фізічнага і ментальнага здароўя падарылі астравецкія індывідуальныя прадпрымальнікі.

– У гульнявой форме нашы выхаванцы падзяліліся, што мараць атрымаць пад ёлку. Камусьці не хапала бесправадных навушнікаў, хтосьці хацеў калонку, плед ці блінніцу, – расказала загадчык аддзялення Дзіяна Кісель. – Дзед Мароз пачуў кожнага і ажыццявіў жаданні маладых людзей і дзяўчат. Больш таго, напярэдадні калядных свят яшчэ яны атрымалі салодкія падарункі, мікрахвалёўку, набор кубкаў, яндэкс-станцыю “Аліса”. Але, напэўна, найбольш нашым выхаванцам запомнілася сумеснае баўленне часу: гутаркі з белабародым чараўніком, танцы, смех і вяселле. Гасцям яны ўручылі шакаладкі з пажаданнямі. Мы ўдзячны кожнаму, хто ажыццявіў навагоднія мары нашых наведвальнікаў і падарыў ім шчаслівыя імгненні.




Текст: Главный администратор
Фото: из архива ТЦСОН