Звыш ста чалавек узнагародзілі на ўрачыстасці, прымеркаванай да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі (абноўлена)

14:00 / 20.11.2023


Усе дарогі Астравеччыны ў  мінулую суботу вялі ў райцэнтр –  тут адбылася цырымонія ўзнагароджання аграрыяў раёна з нагоды прафесійнага свята. Звыш ста чалавек у гэты дзень падняліся на сцэну. 

Хоць гэты год для вяскоўцаў выдаўся не самым ураджайным, але з надвор’ем не паспрачаешся –  хлебаробы, як і корманарыхтоўшчыкі, зрабілі ўсё, што маглі. І для кожнага працаўніка сельскай гаспадаркі важна ведаць, а галоўнае –  адчуваць, што яго працу бачаць. 

На ўрачыстасці адзначылі лепшых па выніках гэтага года работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна. У іх гонар гучалі віншаванні, пажаданні і песні.

– Паважаныя ветэраны і працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна, віншую з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Гэта свята аб’ядноўвае тысячы людзей, якія любяць і ведаюць родную зямлю; укладаюць душу ў тое, каб нашы дамы былі хлебасольнымі. Ва ўсе часы няма больш высакароднай місіі, чым расціць хлеб. Усё мяняецца ў гэтым свеце, а нялёгкая адказная сельская праца па-ранейшаму запатрабаваная. Нашы продкі заўважалі, што зямля не любіць выпадковых людзей. У нас працуюць тыя, хто ёй адданы, хто нясе адказнасць за лёс краіны. Разам з тым мы разумеем, што аграрны сектар – цэх пад адкрытым небам, які значна залежыць ад надвор’я, – сказаў у прывітальным слове старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін і падвёў вынікі сельскагаспадарчага года. 

Ва ўмовах жорсткага дэфіцыту вільгаці валавы намалот збожжавых і зернебабовых культур у раёне склаў звыш 43 тысяч тон пры ўраджайнасці 34,4 цэнтнера з гектарах. У лідарах сярод сельгаспрадпрыемстваў па ўраджайнасці збожжавых – КСУП «Гудагай». З добрымі вынікамі на канец года выйшла раённая жывёлагадоўля: за 10 месяцаў рэалізавана 4 тысячы тон мяса, 59 тысяч тон малака. Сярэдні надой ад каровы склаў 5 809 кілаграмаў. Лідарам малочнай вытворчасці па-ранейшаму застаецца КСУП «Гудагай», дзе надой склаў 7 783 кілаграмы.

 – У сельскай гаспадарцы працуюць моцныя духам людзі, праўдзівыя, якія адчуваюць біццё сэрца роднай зямлі. Прысвячаючы сябе абранай справе, яны ўносяць значны ўклад у эканамічнае развіццё рэгіёна. Асаблівыя віншаванні – нашым ветэранам, чые самаадданасць і працалюбства сфарміравалі гісторыю сельскай гаспадаркі раёна. Многія з вас і сёння перадаюць веды і багаты прафесійны вопыт маладым спецыялістам. Сярод іх Іосіф Масевіч з КСУП «Гервяты», для якога сёлетняя ўборка была 35-й. У Рышарда Ступенькі 48 гадоў стажу ў саўгасе «Падольскі», а ў Вацлава Кандратовіча з КСУП «Гудагай» – 40 гадоў. Дзякуй за нялёгкую, але такую неабходную працу і адданасць роднаму краю, –  працягнуў старшыня райвыканкама. – Хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак Астравеччыны сваімі мудрымі адносінамі да зямлі і самаадданай працай штогод павялічваюць хлебны каравай Гродзеншчыны і забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Кожны з вас уражвае невычарпальнымі энергіяй і аптымізмам, страваральным талентам на карысць роднага краю. Высокіх ураджаяў, спраўнай тэхнікі, і няхай ваша нялёгкая праца акупіцца прызнаннем землякоў. Здароўя, міру і дабрабыту!

– Лістапад – час, калі заканчваецца земляробчы год і аграрыі падводзяць вынікі. Хоць надвор’е выпра­боўвала нас на трываласць і прафесіяналізм, лічу, мы годна справіліся з усімі выклікамі, –  падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла. – Годны ўнёсак у развіццё сельскагаспадарчай галіны зрабілі і работнікі абслугоўваючых прадпрыемстваў, фермерскія гаспадаркі, ветэрынарная і насенныя службы. Сардэчна дзякую ўсім працаўнікам аграпрамысловага комплексу. Са святам!

Пераможцы і прызёры раённага сельскагаспа­дарчага спаборніцтва – камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных установак, корма­на­рых­тоўшчыкі, аператары машыннага даення, жывёлаводы, а таксама лепшыя ў прафесіі работнікі ў сваёй арганізацыі атрымалі ўзнагароды і грашовыя прэміі. 

Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі Астравецкага райвыканкама адзначылі начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілу, дырэктара КСУП «Гудагай» Эдуарда Садоўскага, галоўных эканаміста і заатэхніка гэтай гаспадаркі Ірыну Юцкевіч і Віктара Алёксу, дырэктара сельгастэхнікі Аляксандра Шчуку, трактарыста-машыніста РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Леаніда Бараноўскага, трактарыста-машыніста КСУП «Варняны» Юрыя Мажэйку, загадчыка раслінаводчага ўчастка КСУП «Гервяты» Мікіту Власенку, аператара жывёлагадоўчага комплексу па дарошчванні і адкорме жывёлы КСУП «Гервяты»  Святлану Сыс, галоўнага агранома КСУП «Міхалішкі» Алега Кавалевіча, начальніка сектара па кантролі за вытворчасцю і рэалізацыяй прадукцыі жывёльнага паходжання райветстанцыі Ірыну Якавец. 

Раздзяліць радасць з працаўнікамі сельскай гаспадаркі не з пустымі рукамі на свята завітала старшыня раённага Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Ірына Тальчук, якая ўручыла партыйныя білеты дырэктарам саўгаса «Падольскі» Дзянісу Кірпу і КСУП «Міхалішкі» Вадзіму Саковічу.

– Працаўнікі ферм і палёў  – залатыя людзі. Шчырая падзяка і нізкі паклон за вашу высакародную і нялёгкую працу, за любоў да зямелькі-карміцелькі, за ўпэўненасць у заўтрашнім дні, якая ў нас ёсць, дзякуючы вам. Няхай кожны год будзе багатым на прывагі, надоі і ўраджай, – павіншавала вяскоўцаў Ірына Тальчук. 

Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў атрымалі трактарыст-машыніст КСУП «Гудагай» Вітольд Ромаш, галоўныя бухгалтар і інжынер КСУП «Гервяты» Гелена Валэйка і Ігар Маркун, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Кавалеўская, жывёлавод МТК «Малі» КСУП «Гудагай» Ала Бычкоўская, інжынер-механік КСУП «Варняны» Дзмітрый Пагада, намеснік дырэктара КСУП «Гервяты» па ідэалагічнай рабоце Алена Кандратовіч, загадчык МТК «Страча» КСУП «Міхалішкі» Ірына Міхновіч, загадчык ферм «Талюшаны», «Кямелішкі» РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Луцыя Дземі­довіч і загадчык раслінаводчага ўчастка гэтай жа гаспадаркі Уладзімір Шэша. 

Звыш 15-ці чалавек атрымалі дыпломы, Падзячныя лісты і прэміі ад абкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Яго старшыня Юрый Адула падзякаваў працаўнікам ферм і палёў за добрасумленную працу і пажадаў дабрабыту і здароўя. 

Віншавалі аграрыяў і раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі рэспуб­ліканскі саюз мола­дзі», а таксама прадстаўнікі сілавых структур. 

У гэты дзень аграрыі, у прыватнасці «варнянцы», адрасавалі падзякі і падарункі сваім партнёрам. Найбольшы спрыт у зборы яблыкаў сёлета прадэманстравалі аддзел адукацыі райвыканкама, таксама адзначылі вядучага агранома інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Кацярыну Салавей і старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулу. 

На раённым свяце падвялі вынікі конкурса відэаролікаў «Жыццё прадпрыемства ў кадры»: 1-е месца падзялілі КСУП «Варняны» і КСУП «Гервяты», 2-е заняло КСУП «Гудагай», 3-е – раённая ветэрынарная станцыя. Лепшая аб’ёмная фігура, па меркаванні журы, упрыгожвае тэрыторыю КСУП «Гудагай». Другую прыступку заняло КСУП «Варняны», трэцюю – КСУП «Міхалішкі». Пераможцам і прызёрам першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Вольга Умрыхіна ўручыла Дыпломы і падарункі.

Для ўсіх стала добрым падарункам цудоўнае выступленне раённых калектываў і артыстаў, а таксама беларускага гурта «Дразды». 

Узнагароду Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі за перамогу на абласных спаборніцтвахна жніве:

Яўгену Грабоўскаму і Віктару Вашкевічу, камбайнерам КСУП «Гудагай».

на нарыхтоўцы кармоў: Рымантасу Трапшысу, трактарысту-машыністу КСУП «Гервяты», Сяргею Урліку, КСУП «Гудагай». 

Ганаровыя граматы, граматы, Падзячныя лісты і Падзякі ад Гродзенскага абкама і Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі Антон Аўлас, слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Рэната Яфімава, галоўны інжынер упраў­лення сельскай гаспадаркі і харчавання, Таццяна Сянюць, загадчык МТФ «Карвэлі» КСУП «Варняны», Юлія Афоніна, лабарант Астравецкай райветстанцыі, Таццяна Лісоўская, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганіхацыі КСУП «Варняны», Валянціна Бразевіч, эканаміст КСУП «Гервяты», Леанід Бараноўскі, трактарыст-машы­ніст КСУП «Міхалішкі», Дзмітрый Юрчык, слесар па рамонце агрэгатаў Астравецкай сельгастэхнікі, Дзіна Сідаровіч, галоўны бухгалтар селекцыйна-племяннога цэнтра жывё­ла­гадоўлі, Віктар Мізей, трактарыст-машыніст Астравецкага ПМС, Віктар Шыш, інжынер-механік КСУП «Гудагай», Кацярына Чычварына, юрысконсульт ФГ «Астравецкая».

Беларускі саюз жанчын адзначыў Іну Рэваку, аператара машыннага даення МТФ «Сакалойці» КСУП «Гервяты», Ніну Масойць, садавода КСУП «Варняны», Ганну Ушко, памочніка начальніка МТК «Малі» КСУП «Гудагай», Таццяну Шапель, аператара машыннага даення МТФ «Страчанка» КСУП «Міхалішкі», Тэрэсу Шаблінскую, бухгалтара РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Марыю Цэйку, дыспетчара райсельгасхарча. 

«Белая Русь»Андрэя Вінчу, намесніка дырэктара КСУП «Гудагай» па вытворчасці, Валерыя Кежуна, загадчыка механічных майстэрань КСУП «Варняны»,Ігара Жданава, дырэктара КСУП «Гервяты», Анастасію Гарачову, бухгалтара КСУП «Міхалішкі», Аляксандра Печатоўскага, трактарыста-машыніста РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», Тамару Клімовіч, аператара машыннага даення МТФ «Варняны» КСУП «Варняны».

Райкам ГА БРСМ – Анастасію Пяткевіч, спецыяліста па кадрах КСУП «Варняны», Вадзіма Лукойця, загадчыка механічных майстэрань КСУП «Гервяты»; Веру Сівец, юрысконсульта КСУП «Гудагай», Мікіту Ярмака, трактарыста-машыніста КСУП «Міхалішкі», Ірыну Мешчаракову, ветэрынарнага фель­чара РУП «Астравецкі саўгас «Па­дольскі», Дзяніса Фалькевіча, трактарыста-машы­ніста Астравецкай сельгас­тэхнікі. 

Граматы Астравецкага РАУС  уручылі Эдуарду Садоўскаму, дырэктару КСУП «Гудагай», Ігару Жданаву, дырэктару КСУП «Гервяты», Вячаславу Яромічу, галоўнаму дзярж­інспектару райсельгасхарча.

Падзякамі Астравецкага РАНС адзначылі Сяргея Жука, намесніка дырэктара КСУП «Гудагай» па прамысловасці, Ігара Жданава, дырэктара КСУП «Гервяты», Алену Лотах, інжынера па ахове працы КСУП «Гервяты». 












Текст:
Фото: Алёна Ганулич