Дружба сэрцы сагравае

15:30 / 10.10.2023




Даўно, яшчэ ў першую сустрэчу, творчыя калектывы "Крынічанька" і "Аксаміткі" Смаргонскага і Астравецкага тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання вырашылі цесна сябраваць, збірацца разам і крыху нават спаборнічаць на сцэне, сумесна адзначаць святы. І напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей адбыліся чарговыя "Творчыя пасядзелкі" ва ўтульнай зале смаргонскага "Цёплага дома", дзе сабраліся таленавітыя, крэатыўныя, актыўныя прадстаўнікі залатога ўзросту.

Тон святу традыцыйна задалі галасістыя, усмешлівыя "Крынічанькі", і "Аксаміткі" шчыра ім апладзіравалі. А як іначай -- абодвум калектывам наканавана сябраваць, радавацца поспехам адзін аднаго, бо яны "дзеткі" аднага музычнага кіраўніка, таленавітага музыканта і спевака Васіля Карпяца.

Гаспадары пазнаёмілі гасцей са сваімі харэаграфічным калектывам "Маладосць душы" і тэатральнай студыяй "Натхненне", артысты якой паказалі цудоўную музычную замалёўку на вядомую песню "Жураўлі".

А затым усе частаваліся салодкімі прысмакамі і дарамі восені і атрымалі ад спонсараў ТЦС АН прадуктовыя падарункі. У "Цёплым доме" было сапраўды цёпла ад сяброўскіх усмешак і шчырай гасціннасці.


Текст:
Фото: Маргарыта Качан