Что объединяет посетителей территориального центра

10:00 / 30.09.2023



"У творчасці – яднанне" – пад такой назвай прайшло свята ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прысвячалася яно Дню народнага адзінства, але сэнс назвы і самой імпрэзы быў значна глыбейшы.

Сапраўды, нішто так не аб'ядноўвае людзей як агульныя справы і інтарэсы. У цэнтры шмат што гэтаму садзейнічае: розныя гурткі, майстар-класы, творчыя калектывы. Дружна рыхтуюць цікавыя мерапрыемствы, сяброўскія пасядзелкі і вечарыны. І збіраюцца на іх наведвальнікі розных узростаў. Вось і нядаўна канцэртная пляцоўка расквечвалася яркімі фарбамі касцюмаў танцавальнага калектыву «Чаромушкі» і вакальнай групы «Аксаміткі», якія выступалі з праграмамі, прысвечанымі Дню народнага адзінства. Іскрыліся на сцэне народныя танцы, узляталі да нябёсаў звонкія песні пра Радзіму, каханне, шчаслівае жыццё ў родным краі. І вершы гучалі – лірычныя, гумарыстычныя.

Пры гэтым канцэрт быў для гледачоў і з гледачамі разам – жадаючыя выходзілі на сцэну і дэманстравалі свае творчыя здольнасці. Адкрыліся новыя таленты: Юлія Скрыпнік бліскуча сыграла ў інтэрмедыі, Алена Качан натхнёна прачытала верш пра каханне. Дэбютаваў новы дуэт у складзе супрацоўніцы цэнтра Яўгеніі Шаптун і ўдзельніцы «Аксамітак» Святланы Мешкіс. Словам, было здорава! Цёпла і пад сонейкам і на душы.

Текст:
Фото: з архіва ТЦСАН