Что радует Таисию Семенову в пору золотой осени

09:30 / 30.09.2023


Гады сталасці часам называюць парой залатой восені. І сапраўды так: яны багатыя на адценні розных пачуццяў, шчодрыя запасы мудрасці, багаты вопыт перажытага. Праўда, многія скрушліва ўздыхаюць: якая там залатая восень – старасць... Шэрая, аднастайная, нудная, хваравітая. Канец жыцця. Не буду ўтойваць: самой часам прыходзяць у галаву такія развагі, апаноўвае шэры, «дажджлівы» настрой. А тут яшчэ гэтыя хваробы ды немачы... Шмат чаго хочацца, ды ўжо не можацца, ды нельга, ды ўрачы забараняюць...

Стараюся праганяць дрэнныя думкі прэч, даю сабе «ўстаноўку на дабро». Прачынаюся – а ў акно свеціць сонейка, яго гарэзлівыя промні мяне і разбудзілі. Дзякуй табе, сонейка! Парадавала! А калі пахмурна на двары, на дождж збіраецца –ну дык і добра, грыбы ў лесе пойдуць расці.

Адлятаюць у вырай журавы, а іншыя птушкі ўжо адляцелі. Шчаслівай ім дарогі і бясхмарнага неба. І няхай вернуцца на наступны год.

«Птушкі то вернуцца, а вось гады нашага жыцця – ніколі», – напэўна, нехта ўздыхне зараз. Не вернуцца, вядома, але прадоўжацца ў дзецях, унуках, праўнуках. У іх наша прадаўжэнне і працяг. А мы будзем цешыцца кожным новым днём, радавацца сіняму небу, кветкам-краскам у гародчыках і на гарадскіх клумбах, суседскім пасядзелкам на лавачцы ў скверыку ці ля дому, звонкаму дзіцячаму смеху. Ды ці мала чаму можна і варта радавацца ў пару залатой восені!

 

Текст: