Раённая бібліятэка атрымала Дыплом І ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе

09:55 / 23.09.2023





«Астравецкая праўда» ўжо паведамляла ў нумары за 16 чэрвеня, што раённая бібліятэка стала пераможцам ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За падтрымку і папулярызацыю чытання”.

А напярэдадні свайго прафесійнага свята – Дня бібліятэк – на ўрачыстым пасяджэнні, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Дыплом І ступені дырэктару ўстановы Наталлі Ачарэтавай уручыў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада са словамі шчырай падзякі за добрасумленную працу астравецкіх бібліятэкараў.

Грашовую прэмію, якая стала важкім, карысным і прыемным дадаткам да дыплома, раённыя бібліятэкары накіравалі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар.

Текст: Главный администратор