На “дзясятку”: адпачываем і працуем

12:27 / 15.08.2023

IMG-9a40e8e1cd75f8e1b9ebaade17275be8-V.jpg

На працягу ліпеня ў Гервяцкай сярэдняй школе працаваў лагер працы і адпачынку “КРУТА”. Асаблівасцю летніка з'яўляецца магчымасць сумяшчаць адпачынак, аздараўленне і працу.

Школьнікі атрымалі самастойны працоўны вопыт – у Гервяцкім лясніцтве, а таксама зарабілі грошы. Працавалі выхаванцы па чатыры гадзіны з нядоўгімі перапынкамі на адпачынак.

Кожны дзень у лагеры быў вызначанай тэматыкі.

Вольны час школьнікі праводзілі з карысцю: удзельнічалі ў забаўляльных і спартыўных мерапрыемствах, валанцёрскіх акцыях, конкурсах, гулялі ў рухомыя гульні, наведвалі культурныя і гістарычныя мясціны малой радзімы.

У межах акцыі “Крок да поспеху” вучні сустрэліся з лаўрэатам прэміі імя А.І.Дубко Наталляй Недалтоўскай, якая не толькі расказала пра сябе і пра сваю працу, але і правяла майстар-клас па вырабе падарункаў.

Запамінальнай была экскурсія ў нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і праходжанне квэста “Карта сямі каралеўстваў”.

IMG-370eda53ba3dce24d71d81851c28f63f-V.jpg

20230704_155154.jpg

Таццяна СЫС, Гервяцкая СШ

Текст: Главный администратор