Спартыўныя баталіі ў імя Вялікай Перамогі
15:30 / 09.05.2023
Традыцыйна ў Дзень Перамогі на гарадскім стадыёне прайшлі спаборніцтвы.

На гэты раз спартыўныя баталіі разгарнуліся на пясчаных пляцоўках стадыёна – тут аматары здаровага ладу жыцця гулялі ў пляжныя футбол і валейбол.

Спаборніцтвы праходзілі побач і адначасова, таму гледачы атрымалі двайное задавальненне ад відовішча. Ад хуткіх атак пясчаныя пырскі ляцелі ў розныя бакі, але гэта не стрымлівала імпэту ахопленых азартам ігракоў. Аднак на гэты раз для іх галоўнай была не прыступка п’едэсталу, а магчымасць згуляць у імя Вялікай Перамогі.


