Вера Кацяш з КСУП “Гервяты” атрымала медаль “За працоўныя заслугі”

16:25 / 29.04.2023

viber_image_2023-04-29_13-56-10-420.jpg

На ўрачыстай цырымоніі прысваення звання “Чалавек года Гродзеншчыны” наша зямлячка Вера Кацяш атрымала медаль “За працоўныя заслугі”.

Нагадаю, 27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні медалямі і Падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь амаль 40 працаўнікоў аграпрамысловага комплексу краіны, у тым ліку і Веры Кацяш.

Без малога 40 гадоў жанчына працуе даглядчыкам на комплексе па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты”. За гэты час Вера Пятроўна неаднойчы перамагала ў раённым сельскагаспадарчым спаборніцтве і акцыі райкама прафсаюза работнікаў АПК “Наш жывёлавод”.

viber_image_2023-04-29_13-51-49-358.jpg

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц уручыў Веры Кацяш медаль на абласным свяце.

– Прыемна, што маю работу ацанілі на такім высокім узроўні, – у тэлефоннай размове падзялілася Вера Пятроўна. – Удзячна кіраўніцтву, што выбралі мяне, хоць у нашай гаспадарцы шмат годных людзей.

Віншуем зямлячку з заслужанай узнагародай!

Текст: