Прафсаюзныя актывісты АПК Астравеччыны занесены на абласную Дошку гонару

14:01 / 29.04.2023

02.jpg

Гродзенскі абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сабраў лепшых прафсаюзных лідараў і ветэранаў вобласці, у тым ліку і Астравеччыны, на прымеркаваную да Свята працы ўрачыстасць.

01.jpg

Падарункі і пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару атрымалі член прафсаюзнага камітэта КСУП “Гервяты” Алена Кандратовіч і прафсаюзны лідар ААТ “ВіслаБуд” Караліна Каханоўская. На жаль, на ўрачыстасці не змагла прысутнічаць ветэран грамадскага руху Станіслава Блашкевіч, якая шмат гадоў з’яўлялася прафсаюзным лідарам КСУП “Варняны”. Жанчыне перададуць падарунак і Падзяку за подпісам Рамуальда Юроўскага.

Текст: