Раннімі збожжавымі і зернебабовымі на Астравеччыне засеяна звыш 70% плошчаў
16:32 / 17.04.2023
Увайшлі ў смак сяўбы – інакш пра раённых хлебаробаў не скажаш. План яравой сяўбы аграрыі выканалі на трэць.
Раннія збожжавыя і зернебабовыя на раніцу 17 красавіка прыкрыты ў глебу амаль на 4 тысячах гектарах (74%). У лідарах прапісаліся КСУП “Гудагай” (86%) і “Гервяты” (84%). РУП Астравецкі саўгас “Падольскі” і КСУП “Міхалішкі” план выканалі на 81% і 67% адпаведна. На апошняй пазіцыі з 52% – земляробы КСУП “Варняны”.
Цукровыя буракі сеюць Слуцкі аграсервіс і ўсе гаспадаркі раёна, акрамя “варнянцаў”. Насенне прыгорнута на 404 гектарах, што складае 17% ад плана.
НА ФОТА: Не першы год у КСУП “Гудагай” глебу культывуе Валерый Вайткевіч. Летам мужчына перасаджваецца на камбайн і абмалочвае нівы.