Пра структуру пасяўных плошчаў у КСУП "Міхалішкі" расказаў галоўны аграном Алег Кавалевіч:

10:23 / 09.04.2023

4099.jpg

Галоўны аграном КСУП “Міхалішкі” Алег Кавалевіч: 
– Распрацоўка аптымальнай структуры пасяўных плошчаў адбывалася пры ўліку дзяржзаказу і патрэб жывёлагадоўлі. Так,  кукурузу на сілас пасеем на 900 гектарах. Акрамя гэтага, у чыстым выглядзе прыгорнем у глебу насенне гароху на 50 гектарах, чаго летась не рабілі. У параўнанні з мінулым годам павялічацца плошчы 
пад яравымі збожжавымі і зернебабовымі, якія зоймуць 1 262 гектары. 
Цягам апошніх гадоў прытрымліваемся земляробчай тэндэнцыі і імкнёмся больш пільна са збожжавымі працаваць з восені: на зіму пасеялі 1 540 гектараў, з якіх на 55 гектарах – азімы ячмень. Пад рапс адвялі 420 гектараў (+20 да 2022-га). Яго перазімоўка мяне парадавала, хоць апошнія маразы паўплывалі на пасевы. 
Текст:
Фото: Алёна Ганулич